12.01.2012 Глыбокае: "Калі выпусцяць палітзняволеных?” (фота)
Улёткі з пытаннямі, якія кампанія "Гавары праўду" збірала падчас грамадскага абмеркавання, можна ўбачыць у самых людных месцах райцэнтру. Каля крамы, да прыкладу, вывешаны аркушык з пытаннем №35 "Калі спыніцца рост коштаў?", а каля фанернай фігуры міліцыянта "дзядзі Сцёпы" – пытанне № 28 "Калі выпусцяць палітзняволеных?"
















