Генпракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было
Такі адказ атрымалі магілёўскія актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Кіраўнік абласной арганізацыі прафесар Валеры Беразіенка адзначае, што запыты ў пракуратуру з мэтай даць прававую ацэнку словам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён казаў, што сфальсіфікаваў апошнія выбары, дасылалі не меней за пяць актывістаў партыі.
















