Спіс палітычных вязняў

2015 2015-12-01T11:09:00+0300 2016-08-11T14:30:15+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхаіл Жамчужны – грамадскі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласці да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў. 

Заява аб прызнанні палітвязнем.

Біяграфія і храналогія пераследу.

Адбывае пакаранне ў Навасадах.

Адрас: ПК-14, атрад 18. бр. 181. ст. Навасады,

Барысаўскі р-н, Мінская вобл. 222125

Уладзімір Кондрусь.

Уладзімір Кондрусь нарадзіўся у 1977 годзе ў горадзе Рудзенск. Скончыў мясцовую школу №1. Затым паступіў у Мінск, у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Паспяхова яго скончыў, атрымаў дыплом эканаміста. Па спецыяльнасці не працаваў. Вядома, што некалькі гадоў пасля ўніверсітэта Уладзімір жыў у Рудзенску, але працаваць ездзіў у сталіцу –  быццам бы праграмістам. Затым – перабраўся ў Маскву. Працягваў працаваць у IT-сферы. З Масквы Кондрусь ізноў вярнуўся у Рудзенск, да бацькоў.

Незалежныя журналісты апазналі яго на фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года і супаставілі з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам падзей каля Дома ўрада 19 снежня 2010 года. У СМІ таксама выказвалася меркаванне журналістаў аб тым, што ён мог выконваць ролю правакатара.

Быў ўзяты пад варту і змешчаны ў СІЗА №1 г. Мінска 14 чэрвеня 2016 года ў межах папярэдняга расследавання за ягоны меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Абвінавачваецца па ч.2  арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("Масавыя беспарадкі").

20 снежня 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ) пакараў Уладзіміра Кондруся штрафам у памеры 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі памяці, прысвечанай гадавіне дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. на плошчы Незалежнасці.

Знаходзіцца пад следствам у СІЗА №1.

Адрас: СІЗА №1, вул Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Заява аб прызнанні палітвязнем

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international