viasna on patreon

Каталіцкую верніцу Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі"

2024 2024-04-26T16:54:35+0300 2024-04-26T16:55:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aksana-juczkavicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка 2024 году ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Аксану вызвалілі ў залі суда. Прысуд агучыла суддзя Юлія Крэпская. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яна была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні. 

Аксана Ючкавіч — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка. Былая журналістка catholic.by. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы: спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by. Яна шмат пісала аб людзях і іх цікавых лёсах. Падчас візіту Дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П'етра Параліна ў Беларусь у 2015 годзе, ад імя партала Аксана брала ў яго інтэрв'ю.

Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства