09.07.2014 Рок за правы чалавека: Бескампрамісны пацыфіст Джон Ленан
Ужо больш як тры дзесяцігоддзі легендарнага музыкі няма сярод нас, аднак яго заклікі да міру ва ўсім свеце працягваюць бударажыць душы розных пакаленняў, а песні рэзануюць у мільёнах фанацкіх сэрцаў.
06.12.2013 Рок за правы чалавека: Музыка – не для катаванняў
Выпуск праваабарончага падкаста распавядае пра катаванні музыкай, якія практыкуюцца ў турмах кшталту Гуантанама і Абу-Грэйб. Пры гэтым не засталіся без увагі і вядомыя праваабаронцам “экзатычныя” спосабы катаванняў у мінскай “амерыканцы”.
09.10.2013 Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары
Выпуск правааабарончага падкаста прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання і распавядае пра спробы асэнсавання гэтай праблемы ў гісторыі сусветнага року.
20.06.2013 Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Госць выпуска праваабарончага падкаста – Уладзімір Пугач, лідэр гурта J:Морс. Музыка завітаў да праваабаронцаў, каб у нязмушанай атмасферы проста пагаварыць пра важнае. І гэтым візітам ён засведчыў сваю глыбокую перакананасць у тым, што смяротнай кары няма месца ў сучасным грамадстве.
09.04.2012 Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe
Выпуск праваабарончага падкаста прысвечаны чэхаславацкаму гурту The Plastic People of the Universe. Арышт яго удзельнікаў справакаваў абвяшчэнне “Хартыі’77” – маніфеста чэхаславацкіх дысідэнтаў, які крытыкаваў урад краіны за парушэнні правоў чалавека.
31.10.2011 Рок за правы чалавека: “Канцэрт для Бангладэш”
Выпуск пра першы дабрачынны канцэрту ў гісторыі рок-музыкі - “Канцэрт для Бангладэш”, арганізаваны ў 1971-ым годзе сола-гітарыстам The Beatles Джорджам Харысанам і яго сябрам, вядомейшым індыйскім музыкам Раві Шанкарам. Яны збіралі сродкі на дапамогу пацярпелым ад разбуральнага цыклону “Бхола” і Вайны за незалежнасць Бангладэш.
31.10.2011 “Рок за правы чалавека”: праваабаронцы – пра музыкаў
Праграма пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights, скіроўваючы сваё грамадзянскае эга на абарону людзей, якія маюць у гэтым вялікую патрэбу. Праграма пра тое, як з дапамогай музыкаў і іх творчасці вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.