viasna on patreon

"Проса змяняе аўсянку". Былыя палітвязні распавялі, як праходзіць дзень у беларускай калоніі Відэа

2024 2024-12-23T16:49:23+0300 2024-12-23T17:01:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/angela_devis_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі калядныя святы ў няволі сустрэнуць не меней за 1280 палітзняволеных. Для некаторых з іх гэта ўжо пяты Новы год запар за кратамі. У месцах няволі кожны дзень падобны на адзін на аднаго. Як выглядае дзень у беларускай калоніі — распавялі ў відэа з розных куткоў свету былыя палітзняволеныя.

"У мяне цяпер 10 гадзін вечара. Я адпачываю, пераглядаю любімы серыял і ем аліўе. Побач са мной ляжыць мой любімы рыжы кот. У калоніі ў гэты час палітзняволеныя жанчыны кладуцца спаць пасля цяжкага дня на швейнай фабрыцы, бясконцых дзяжурстваў у атрадзе і за яго межамі, пасля некалькіх гадзін гвалтоўнага прагляду дзяржТВ, пасля таго, як насілі 30-кілаграмовыя мяшкі з гароднінай. А заўтра ў іх гэты дзень паўторыцца. І выходных у іх там ніколі не наступіць. У мяне кожны дзень адбываецца нешта новае: розная ежа, розныя людзі, часам — розныя гарады і краіны. У палітвязняў пшонка змяняе аўсянку, дзяжурствы па прыбіральні змяняе калідор, цяжкая зіма змяняе цяжкую восень. У некаторых доўжыцца гэта год, а ў некаторых — ужо чатыры года. І невядома, колькі сезонаў так будуць змяняць адзін аднаго. Я шчыра спадзяюся, што хутка ва ўсіх палітвязняў надыдуць шчаслівыя дні і ўтульныя вечары, і што хутка яны сустрэнуцца са сваімі роднымі і блізкімі, і нарэшце адчуюць свабоду!" — сказала асуджаная па "справе студэнтаў" Марыя Каленік.

"Проса змяняе аўсянку". Былыя палітвязні распавялі, як праходзіць дзень у беларускай калоніі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства