viasna on patreon

За што трапляюць у санкцыйныя спісы Еўразвязу беларускія суддзі і начальнікі калоній

2024 2024-12-17T12:58:00+0300 2024-12-17T13:53:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurasayz_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўразвяз 16 снежня прыняў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі і ўвёў новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, суддзяў, а таксама службовых асоб СІЗА і калоній. Усяго пад санкцыі Еўразвязу патрапілі 26 фізічных асоб, сярод якіх прозвішчы адзінаццаці суддзяў, датычных да палітычна матываваных прысудаў і чацвера супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. “Вясна” прааналізавала падставы, па якіх гэтыя чыноўнікі і суддзі патрапілі у санкцыйныя спісы.

sudy-minska_1.03.jpg
Дом правасуддзя. Ілюстрацыйнае фота

"Нясуць адказнасць за падаўленне грамадзянскай супольнасці"

Вера Філонік – суддзя Брэсцкага абласнога суда. Выносіла прысуды вялікаму грамадзян Беларусі, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту супраць беларускага рэжыму ў жніўні 2020 года. Такім чынам, яна нясе адказнасць за падаўленне грамадзянскай супольнасці.

Ірына Прадун — старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, прызначаная Аляксандрам Лукашэнка. Яна вынесла прысуды ў дачыненні да вялікай колькасці грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта. Яна таксама вынесла прысуды ў дачыненні да шэрагу асоб за іх меркаваны ўдзел у акцыях пратэсту і за супраціў жорсткасці беларускіх праваахоўных органаў, напрыклад, па справе Яўгена Каханоўскага;

Віталь Сініла —старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Ён вынес прысуды шэрагу грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта і слуг рэжыму, напрыклад Віктару Царыкевічу і Сяргею Бураку, за нязгоду, якую яны выказвалі ў сацыяльных сетках і афлайн;

Вадзім Мазоль — суддзя Пружанскага раённага суда Брэсцкая вобласць. Вынес прысуды вялікай колькасці грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць Лукашэнкі і праваахоўных органаў у сацыяльных сетках;

Ніна Шастак — суддзя Брэсцкага абласнога суда. Яна вынесла прысуды ў дачыненні да шэрагу грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць уладаў беларускага рэжыму. Яна таксама разглядала апеляцыі на прысуды мірным дэманстрантам, пацвярджаючы гэтыя прысуды;

Ірына Майко — суддзя Мінскага абласнога суда. Яна выносіла прысуды ў дачыненні да грамадзян якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта і ўладаў рэжыму, напрыклад, Раману Янкоўскаму і Міхаілу Нямцову, за нязгоду, якую яны выказвалі ў сацыяльных сетках і афлайн;

Васіль Бягун — суддзя, які працаваў у Гомельскім абласным судзе з 2003 года. Бягун вынес мноства судовых рашэнняў супраць апанентаў беларускіх уладаў, уключаючы прысуды асобным асобам за іх актыўнасць у сацыяльных сетках. Ён таксама вынес палітычна матываваныя прысуды у дачыненні да Мікіты Слепянка (3 гады) і Паўла Бабчанкі (2 гады);

Яўген Брэган — суддзя Брэсцкага абласнога суда. Раней ён быў суддзёй Маскоўскага раённага суда Брэста і суддзёй горада Баранавічы Брэсцкай вобласці. Вынес прысуды ў дачыненні да вялікай колькасці грамадзян Беларусі, абвінавачаных, сярод іншага, ва ўдзеле ў акцыях пратэсту супраць беларускага рэжыму ў жніўні 2020 года;

Аляксандр Мохараў — суддзя Савецкага раённага суда Гомеля з 2021 года. Ён выносіў прысуды ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць Лукашэнкі, сістэмы і жорсткасці беларускіх праваахоўных структур;

Алеся Осіпава — суддзя, якая працавала ў Цэнтральным раённым судзе горада Гомеля з 2019 года. Выносіла прысуды ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваё меркаванне супраць прэзідэнта, сістэмы і жорсткасці беларускіх праваахоўных структур;

Віктар Новік — суддзя, які працуе ў Жабінскім раённым суд з 2017 года. Ён быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам. Новік вынес мноства пастаноў супраць апанентаў беларускіх уладаў. Ён вынес палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да Віталя Іванюковіча (2 гады), Наталлі Лацко (1 год), Андрэя Уласава, Юліі Сувалка (3 гады) і Валянціна Шуміка (2 гады).

Пяць суддзяў Мінска, якія працягваюць "канвеер" судоў над палітвязнямі ўжо больш за чатыры гады

"Вясна" распавядае пра пяць самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска, якія ўжо больш за чатыры гады вядуць крымінальныя палітычныя справы.

"Датычныя да бесчалавечнага абыходжання з палітзняволенымі, у тым ліку лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім"

У санкцыйныя спісы таксама ўнесеныя асобы, адказныя за катаванні ў месцах абмежавання волі і бесчалавечнае стаўленне да незаконна затрыманых:

Вадзім Мурашка — начальнік папраўчая калонія № 13 строгага рэжыму, дзе утрымліваюцца шэраг палітычных зняволеных, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Віталь Мельнік і Сяргей Верашчагін. Зняволеныя калоніі № 13 знаходзяцца ў нечалавечых умовах і падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню. Такім чынам, ён нясе адказнасць за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і за падаўленне грамадзянскай супольнасці;

Сяргей Бярэйшык — намеснік начальніка следчага ізалятара № 1 "Валадарка". На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі, уключаючы збіццё, перапоўненасць камер і адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі і санітарнага абсталявання. Большасць зняволеных - палітвязні, такія як праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, які ўтрымліваўся ў "Валадарцы" да кастрычніка 2024 года;

Мікалай Мушкароў — намеснік начальніка службы па працы ў следчым ізалятары № 1. На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне, у асноўным, з палітычнымі зняволенымі, уключаючы збіццё, перапоўненасць турмаў і адсутнасць належнага медыцынскага абслугоўвання і санітарна-гігіенічнага абсталявання. Датычны да пераследу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага;

Сяргей Петраковіч — начальнік папраўчай калоніі № 9. На гэтай пасадзе ён нясе адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне са зняволенымі, уключаючы ізаляцыю і збіццё. Большасць зняволеных — палітвязні, такія як Мікола Дзядок і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства