viasna on patreon

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту

2025 2025-01-16T15:20:12+0300 2025-01-16T15:20:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zharnosek-dzmitryi_zharnosek-lizaveta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Дзмітрыя Жарносека і Лізаветы Жарносек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вядзе суддзя Іна Сівец.

zharnosek-dzmitryi_zharnosek-lizaveta.jp
Дзмітрый і Лізавета Жарносек

З дапамогай ініцыятывы "Белпол", праваабаронцы "Вясны" даведаліся, што 51-гадовы Дзмітрый у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе ваяр-кіроўца ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.

У лістападазе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства