Спіс палітычных вязняў Дапоўнена

2015 2015-12-01T16:39:00+0300 2020-11-24T22:54:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chulcova_palitzek_mini.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант 143 чалавекі прызнаны палітвязнямі ў Беларусі

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень" 

Аляксей Самусенка быў затрыманы 5 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яго дома быў праведзены вобшук. За два дні да гэтага быў затрыманы брат Аляксея Кім Самусенка. 

Аляксею прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ, ён змешчаны ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


Кім Самусенка – актывіста, сябра рады грамадскага руху “Дзея”. Яго затрымалі 3 лістапада дома пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлома кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама 3 лістапада. Акрамя гэтага, Следчы камітэт заявіў, што Кім Самусенка «з'яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня гэтага года».

Кіму прад'явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


Мікалай Дзядок – блогер і актывіст. Быў затрыманы 12 лістапада супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні ён быў моцна збіты. Пасля затрымання адвезлі ў Мінск у ізалятар на вул. Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Мікалаю Дзядку прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ – арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


Павел Дрозд быў затрыманы 3 лістапада па падазрэнні аб узломе кампутарнай сеткі Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і па падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Пазней яму былі прад'яўлены абвінавачванні па гэтых артыкулах.

Пераведзены ў Жодзіна, прад'яўлена абвінавачванне.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


Дзмітрый Жэбуртовіч быў затрыманы 7 кастрычніка каля дома (ён выходзіў у краму). Павезлі ў РУУС, там збілі і адправілі на Акрэсціна. Дамоў з ператрусам прыйшлі ў той жа дзень, забралі кампутар, тэлефон і іншыя рэчы. Абвінавачваюць па арт. 293 ч. 2 - удзел у масавых беспарадках. Знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


Яўген Курганаў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ), дома правялі вобшук. Прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2) у жніўні. Пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


Арцём Мядзведскі –  фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) у Мінску ў жнізні. Затрыманы 19 кастрычніка на працы. Падстава - Арцёма пазналі па відэа з пратэстаў каля ГЦ "Рыга".

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: удакладняецца


Крыўчэня Сяргей – фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ). Справа заведзена па падзеях у Брэсце 10 жніўня. Быў затрыманы 18 жніўня. 

Утрымліваецца і СІЗА-7 у Брэсце.

Мае двух непоўнагадовых дзяцей.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


Дар'я Чульцова – журналістка тэлеканала "Белсат". Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

Пасля адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. 

Заява аб прызнанні палітзняволенай


Кацярына Андрэева (Бахвалава) – журналістка тэлеканала "Белсат". Разам з журналісткай Дар'яй Чульцовай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіна. 

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


Кацярына Барысевіч – журналістка партала TUT.BY. Была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў.

Кацярыну змясцілі ў СІЗА КДБ. 

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050


Вольга Філатчанкава – выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы.

Была затрымана 12 лістапада, у гэты ж дзень у яе дома быў праведзены вобшук.

Вользе прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Марыя Каленік – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Марыі прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Глеб Фіцнер – студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту. Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Глебу прад’яўлена абвінавачванне па дадзеным артыкуле. Спачатку яго змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Вікторыя Гранкоўская – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вікторыі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Ілля Трахтэнберг – адлічаны студэнт матэматычнага факультэту БДУ. 12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Іллі прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яго змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Анастасія Булыбенка –  былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт у КДБ.

Анастасіі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Ксенія Сырамалот – студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка "Задзіночання беларускіх студэнтаў", валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна". Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Дзень народзінаў: 19 снежня

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Ягор Канецкі – студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывіст "Вольнага прафсаюза". Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ, адтуль пераведзены ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Кася Будзько – прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус. Дзяўчына спачатку змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1. 

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Дзень народзінаў: 25 траўня

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Яна Арабейка – актывістка, прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Дзень народзінаў: 17 студзеня

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Алана Гебрэмарыям – сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывістка "Моладзевага блоку". Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, дзе жыве актывістка, прайшоў ператрус.

Знаходзіцца ў СІЗА-1. Мерай стрымання абрана заключэнне пад варту на два месяцы.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Дзень народзінаў: 7 сакавіка

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


palchys_mini.jpg

Эдуард Пальчыс – вядомы блогер і грамадскі дзеяч, быў затрыманы ў канцы кастрычніка пры невядомых абставінах ў межах адміністрацыйнай справы. Пазней высвятлілася, што ў чэрвені Эдуард два разы быў завочна асуджаны судом да 15 сутак арышту. Але пасля "сутак" з ІЧУ на Акрэсціна ён так і не выйшаў. Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 243 (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Што канкрэтна ставяць у віну блогеру – невядома.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дзень народзінаў: 28 кастрычніка

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


ryzapur_mini.jpg

Цімур Рызапурбыў затрыманы 30 верасня, абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках ўвечары 10 жніўня ў Брэсце па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 37-гадовы таксіст увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, але яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы тлумачыць выбар меры стрымання ўтрымання пад вартай тым, што ў Цімура Рызапура няма беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо каля 23 гадоў. 

Знаходзіцца ў СІЗА-7 г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


gvazdzelka_mini.jpg

Раман Гваздзёлка быў затрыманы 20 кастрычніка па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Брэсце. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 25-гадовага жыхара Брэста забралі ў 7 раніцы прама з хаты.

Знаходзіцца ў СІЗА-7 г. Брэста.

Дата нараджэння: 30 студзеня 1995 года

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


klaskouskaya_mini.jpg

Вольга Класкоўская – былая журналістка "Народнай волі" затрымана 14 кастрычніка ў Мінску. Яе абвінавачваюць у перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў. Ёй ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 342 Крымінальнага коодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту).

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


Дзмітрый Канапелька – затрыманы 11 верасня, абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Ставяць у віну падзеі 9-12 жніўня ў Мінску. Ён у гэты час жыў у гатэлі Вікторыя.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Дзмітрый Дубкоў – абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Віктар Сядоў – затрыманы 16 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Яго затрымалі за відэа, на якім бачна, што нібыта ён кідае камяні ў сілавікоў у Мінску .

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Валерый Каленчыц – абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1995 года

Адрас: удакладняецца


Ігар Пражэннікаў – затрыманы 4 кастрычніка на «Маршы вызвалення палітвязняў» у межах адміністрацыйнай справы. Пасля 13-сутачнага арышту яго не адпусцілі. Ён абвінавачваецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Дзяніс Дземух – затрыманы 4 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 10 жніўня каля ГЦ «Рыга» у Мінску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: удакладняецца


Яўген Дзмітрыеў – затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску. Меркавана, за ім сачылі. Абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: г. Жодзіна ул. Савецкая, 22а, 222163 СТ-8


paulavec_mini.jpg

Кірыл Паўлавецзатрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Па арт. 23.34 КаАП яго асудзілі на 14 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Раман Канановіч – затрыманы 16 кастрычніка. 24-гадовага хлопца абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-15 жніўня ў Мінску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Дзяніс Гуцін – адміністратар канала «Масюкоўшчына», затрыманы 22 верасня ў Мінску. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да яго дадому з аглядам і затрымалі. Пасля 15-сутачнага арышту па арт.23.34 КаАП ён на волю не выйшаў. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Яўген Прапольскі – затрыманы 29 верасня. Дзяржаўнае ТБ паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў "ананімных" чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў». Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дзень народзінаў: 20 снежня 1994 года

Адрас: г. Жодзіна ул. Савецкая, 22а, 222163 СТ-8


kuzmich_mini.jpg

Юрый Кузьміч – абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Брэсце па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


Максім Бабіч – непаўнагадовы хлопец абвінавачваецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі 13 кастрычніка ў Мінску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: г. Жодзіна ул. Савецкая, 22а, 222163 СТ-8


bagdzevich_mini.jpg

Іван Багдзевічзатрыманы 19 кастрычніка ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус узброеных АМАПаўцаў. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 12 траўня 1994 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


nesterava_mini.jpgМарыя Несцерава – абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску).

Змешчана ў СІЗА-1 у Мінску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


babovich_mini.jpg

Марыя Бабовіч – была затрыманая 9 верасня каля ст. м. “Пушкінская” ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары. У дачыненні да Марыі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Праз некалькі дзён яе выпусцілі, аднак пазней зноў выклікалі ў міліцыю, дзе азнаёмілі з пастановай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса.

Пазней абвінавачванне зноў было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”, а Марыю затрымалі і пакінулі пад вартай. 

Знаходзіцца ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


grahanau_mini.jpg

Дзяніс Граханаў – быў затрыманы 10 верасня дома ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары каля ст. м. "Пушкінская". Утрымліваўся пад вартай да 13 верасня і першапачаткова праходзіў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса – “Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”. Пасля знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

Аднак 22 кастрычніка 2020 г. Дзяніс быў зноў затрыманы і ўзяты пад варту ў ІЧУ, а абвінавачванне ў дачыненні да яго было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”, і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”.

Знаходзіцца ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


bryl_mini.png

Сяргей Брыль – быў затрыманы 23 верасня на працы ў Мінску ў межах справы аб масавых беспарадках, а па месцы жыхарства быў праведзены вобшук і канфіскаваная ўся тэхніка.

2 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, а тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Жодзіна.

Храналогія пераследу

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 22 лютага 1995 года

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


papou_andrej_mini.png

Андрэй Папоў – быў паранены і затрыманы 9 жніўня. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня.

Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 28 сакавіка 1997 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


nedbailo_mini.png

Павел Нядбайла – жыхар Светлагорска, быў затрыманы 29 верасня ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.

Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, а тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


lezhenko_mini.png

Сяргей Ляжэнка – фігурант "Пінскай справы". Першы раз быў затрыманы на працы 28 жніўня, а пасля трох сутак – вызвалены ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

30 жніўня мерай стрымання для Сяргея Ляжэнка быў абраны хатні арышт, а 23 верасня мужчыну зноў затрымалі і пакінулі пад вартай – нібыта ён мог з’ехаць за мяжу.

З 29 верасня ўтрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


Дзмітрый Івашкоў – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы 27 верасня ў Гомелі на мірнай акцыі пратэсту.

Пасля быў пераведзены ў Мінск: спачатку ў ІЧУ, а потым – у СІЗА.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Юрый Бялько – быў затрыманы па справе аб ўдзеле ў масавых беспарадках.

Пасля яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Спачатку Юрыя Бялько змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА-1, а потым – у СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


boltut_mini.png

Дзяніс Болтуць – быў затрыманы ў якасці падазраванага 25 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках.

Пазней яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 

Утрымліваецца ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


Дзмітрый Ластоўскі – быў затрыманы 29 верасня па справе аб масавых беспарадках.

Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

З 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163



zbarouski_mini.pngЯраслаў Збароўскі – быў затрыманы 25 верасня па справе аб масавых беспарадках.

Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы. 

Утрымліваецца ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


chepuk_mini.png

Андрэй Чапюк – валанцёр "Вясны", быў затрыманы 2 кастрычніка ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК. 

Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў.

9 кастрычніка Андрэю было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Мікіта Ганчароў – быў затрыманы на працоўным месцы ў Брэсце супрацоўнікамі АМАП 11 жніўня. Пасля чаго Мікіту даставілі ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС, дзе яго пачалі збіваць. 14 жніўня ён быў адпушчаны, але 22 жніўня Мікіту зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Мікіце Ганчарову прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: удакладняецца


garoh_mini.png

Уладзімір Гарох – быў затрыманы па так званай “Карэліцкай справе”.

Уладзіміру Гароху было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Утрымліваецца ў турме г. Гродна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: Турма-1, вул. Кірава, 1, г. Гродна, 230023


Максім Зіневіч – падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 

Максіму Зіневічу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


Міхаіл Калішук – быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 11 жніўня Міхаіла адпусцілі.

31 жніўня яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


konovalova_mini.png

Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрыманая 6 верасня і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Антаніна Канавалава знаходзіцца ў статусе падазраванай па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


krasovski_iv_mini.png

Іван Красоўскі – актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ўвечары 24 верасня. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


migno_mini.png

Ілля Мігно – быў затрыманы 19 жніўня па месцы жыхарства па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 

Пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 30 ліпеня 1998 года

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


Віктар Шаўра – быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

У кватэры Віктара Шаўры прайшоў ператрус. 

Утрымліваецца ў СІЗА г. Віцебска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: удакладняецца


sungurava_mini.png

Ганна Сунгурава – была затрыманая 25 верасня.

Знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


pipija_tamaz_mini.png

Тамаз Піпія футбольны заўзятар клуба "МТЗ-РІПА", быў затрыманы 26 верасня ў Гродне па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.

Быў пераведзены ў СІЗА Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


pipija_timur_mini.png

Цімур Піпія – футбольныя заўзятары клуба "МТЗ-РІПА", быў затрыманы 25 верасня ў Мінску па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.

Быў пераведзены ў СІЗА Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


stefanovich_rosti_mini.png

Расціслаў Стэфановіч – сябра пашыранага Каардынацыйнага савету, быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 29 верасня.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца пад вартай у Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


kasakouski_mini.png

Арцём Касакоўскі – быў затрыманы 27 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


marusevich_mini.png

Дзяніс Марусевіч – знаходзіцца пад вартай з 11 верасня ў межах крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1995 года

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


salonikau.png

Марк Салоннікаў – быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


Ілля Паланянкін – быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Дзе ўтрымліваецца – дакладна невядома.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас:  дакладна невядома.


glazova_mini.png

Марына Глазава – была затрыманая 25 верасня за карагод паводле арт. 342-1 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


kahanouski_mini.png

Яўген Каханоўскі – жыхар Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня.

Яўгену Каханоўскаму прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 9-13 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

 Утрымліваецца ў СІЗА г. Гомеля.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, , г. Гомель, 246003


kiselev_mini.png

Аляксандр Аляксандравіч Кісялёў – жыхар Жлобіна, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў.

Аляксандру Кісялёву прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

 Утрымліваецца ў СІЗА г. Гомеля.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 13 траўня 2002 года

Адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, , г. Гомель, 246003


voinich_mini.png

Андрэй Войніч – актывіст "Еўрапейскай Беларусі", быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Паўлам Юхневічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Удзел у масавых беспарадках"). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты "Еўрапейскай Беларусі" сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя рэчы. 

1 кастрычніка Андрэю Войнічу было прад'яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска. 

Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў і актыўнымі ўдзельнікамі апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць яны неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 15 красавіка 1981 года

Адрас:  СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


afnagel_mini.png

Яўген Афнагель – актывіст "Еўрапейскай Беларусі", быў затрыманы 25 верасня  ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Удзел у масавых беспарадках"). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў.

1 кастрычніка Яўгену Афнагелю было прад'яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска. 

Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў і актыўнымі ўдзельнікамі апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць яны неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Пасля падзеяў 2010 г. Яўген Афнагель працяглы час быў вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, але вярнуўся ў выніку ў Беларусь, дзе працягнуў актыўную апазіцыйную палітычную дзейнасць.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 7 лютага 1979 года

Адрас:  СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


yuhnevich_mini.png

Павел Юхневіч – актывіст "Еўрапейскай Беларусі", быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Андрэем Войнічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Удзел у масавых беспарадках"). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты "Еўрапейскай Беларусі" сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя рэчы. 

1 кастрычніка Паўлу Юхневічу было прад'яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска. 

Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў і актыўнымі ўдзельнікамі апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць яны неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас:  СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


evstegneev_mini.png

Уладзіслаў Еўсцігнееў – абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна. 

У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Уладзіслаў Еўсцігнееў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія спрабавалі не даць затрымаць удзельнікаў мірнага сходу. 

29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Уладзіславу Еўсцігнееву па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса і пакараў яго 3 гадамі пазбаўлення волі. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 20 верасня 1995 года

Адрас: ІЧУ г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, 222163


peskov_pavel.png

Павел Пяскоў – абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна.

У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Павел Пяскоў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія спрабавалі не даць затрымаць удзельнікаў мірнага сходу. 

29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Паўлу Пяскову па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса і пакараў яго 3 гадамі і 3 месяцамі пазбаўлення волі. 

7 кастрычніка стала вядома, што Паўла Пяскова перавялі з ІЧУ Маладзечна ў ІЧУ Жодзіна. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1989 года

Адрас: ІЧУ г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, 222163


lapytau_mini.png

Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі “Беларбо”, жыхар дома каля так званай "Плошчы Перамен".

Быў затрыманы 15 верасня ў двары жылога масіва па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус.

Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сцяпан Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, дзе сцвярджалася, што Сцяпан Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчыва супраць супрацоўнікаў міліцыі.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дзень нараджэння: 11 красавіка

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


rabkova_mini.png

Марфа Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца. Была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы.

Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці).

19 верасня яе перавялі з ІЧУ ў СІЗА № 1 у г. Мінску.

У падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем яе неадкладнага вызвалення выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі: Amnesty International, Front Line Defenders, Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў і FIDH).

Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні Марфы Рабковай палітзняволенай

Дата нараджэння: 6 студзеня 1995 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


kapanec_mini.png

Cяргей Капанец – быў затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Пазней Сяргею Капанцу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ. Пазней пераведзены ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 24 кастрычніка

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


Дзяніс Кірэшчанка – быў затрыманы 8 жніўня ў межах справы аб масавых беспарадках. Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў Гродна. Дзянісу Кірэшчанку было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў турме г. Гродна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 29 студзеня

Адрас: Турма-1, вул. Кірава, 1, г. Гродна, 230023


korotkov_mini.png

Аляксей Караткоў – CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML. Быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу.

Спачатку Аляксея Караткова асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна мужчыну адразу затрымалі як падазраванага па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках). Пазней Аляксею Караткову было прад’яўлена абвінавачванне.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 3 жніўня 1995 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


mihailov_st_mini.png

Станіслаў Міхайлаў – быў затрыманы ў Пінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней Станіславу Міхайлаву было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА-6 г. Баранавічы.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 2 снежня 1997 года.

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


maushuk_mini.png

Алена Маўшук – затрыманая ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП). Алене Маўшук прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА-6 г. Баранавічы.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Дата нараджэння: 22 ліпеня

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


mazgou_mini.png

Алег Мазгоў – быў затрыманы па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках, а пасля абвінавачаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 9 траўня 1995 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


mosticki_mini.png

Дэвід Масціцкі – быў затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках. 5 верасня пераведзены ў СІЗА у Баранавічах. Дэвіду Масціцкаму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА-6 г. Баранавічы.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 30 сакавіка 2001 года

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


sasev_mini.png

Мікалай Сасеў – быў затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня разам у Уладзіславам Карэцкім у межах справы аб масавых беспарадках. Пазней Мікалаю Сасеву было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


salavej_mini.png

Ігар Салавей – быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Пазней Ігару Салаўю было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваецца ў СІЗА-6 г. Баранавічы.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


sugoit_mini.png

Ягор Сугойдзь – быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пазней Ягору Сугойдзю было прад’яўленае абвінавачванне.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 29 снежня 1989 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


chikalev_mini.png

Дзяніс Чыкалёў – быў затрыманы 10 жніўня ў Мінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пазней Дзянісу Чыкалёву было прад’яўленае абвінавачванне.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


shelemet_mini.png

Вячаслаў Шэлямет быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Утрымліваецца ў СІЗА-6 г. Баранавічы.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 8 лютага 2001 года

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


znak_mini.png

Максім Знак — сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванню палітычнага крызісу, адвакат. 

Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Максіма Знака адбыўся ператрус, а яго самаго даставілі на допыт у Следчы камітэт.

Следчы камітэт заявіў, што Максім Знак падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 

18 верасня Максіму Знаку было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.

Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 4 верасня 1981 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


salei_mini.pngІлля Салей — адвакат Марыі Калеснікавай. 

Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Іллі Салея адбыўся ператрус, а яго самаго даставілі на допыт у Следчы камітэт.

Следчы камітэт заявіў, што Ілля Салей падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 

11 верасня пераведзены ў СІЗА-1 г. Мінска. Вызвалены з-пад варты, мера стрымання змененая на хатні арышт. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 30 жніўня

Адрас: знаходзіцца пад хатнім арыштам. 


kalesnikava_mini.png

Марыя Калеснікава — сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі.

Была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў.

9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

12 верасня стала вядома, што Марыю Калеснікаву перевялі ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Дата нараджэння: 24 красавіка 1982 года

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


kuushynau.png

Віктар Куўшынаў — дырэктар па прадукту IT-кампаніі PandaDoc. 

Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.

Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. За гэты час ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак на такую дапамогу, а некаторыя з такіх гісторый атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

11 верасня Віктару Куўшынаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


vasilevich_mini.png

Аляксандр Васілевіч — бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў.

Быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. У ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, былі праведзеныя ператрусы. 

4 верасня А. Васілевічу было прад’яўлена абвінававанне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад’яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка А. Васілевіча - Надзея Зелянкова.

Утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 14 верасня

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


kubarev_mini.png

Дзмітрый Кубараў — быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. 

Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Пераведзены ў СІЗА г. Мінска.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1995 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


panteleev_mini.png

Віктар Панцялееў — быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. 

Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


Віталь Пракапчук — быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з сынам Ягорам.

Падазраваны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 1 жніўня 1975 года

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


prokopchuk_egor_mini.png

Ягор Пракапчук — быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём. 

Падазраваны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, г. Брэст, 224030


ragaschuk_mini.png

Вячаслаў Рагашчук — быў затрыманы ў Пінску, моцна збівалі на працягу трох дзён. 

Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 22 снежня 1985 года

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


halimonchik_mini.png

Артур Халімончык — быў затрыманы ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня.

Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


pubec_mini.png

Алег Рубец — быў затрыманы ў Пінску 10 жніўня. Пры затрыманні быў моцна збіты. 

Падазраваны па справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 26 лютага 2002 года

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


bagnavec_mini.png

Раман Багнавец — быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. 

Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 1 жніўня 1984 года

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


bognat_mini.pngДанііл Богнат — быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. 

Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 21 верасня

Адрас: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413


kaneuskaj_mini.png

Таццяна Канеўская — давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі.

Вечарам 6 жніўня ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі ў дом Канеўскай з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі.

Ёй прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 12 ліпеня 1966 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


ulasau_mini.png

Юры Уласаў — давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. 

Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі.

Паздней Юрыю Уласаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


savchuk_mini.png

Арцём Саўчук 

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках"..

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


hvascheuski_mini.png

Арцём Хвашчэўскі 

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 29 снежня 1989 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


savicki_mini.png

Юры Савіцкі — сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


Аляксандр Шабалін  — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі. 

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


sidorchyk_mini.png

Ігнат Сідорчык — малады рэжысёр, актор і паэт.

Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, паздней быў пераведзены ў СІЗА-1. 

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 25 жніўня 1989 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


hanada_mini.png

Акіхіра Гаеўскі-Ханада — актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 12 жніўня каля 13 гадзін на аўтамабільнай паркоўцы.

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".

Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


franckevich_mini.png

Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 13 жніўня на выхадзе з пад'езду дома, дзе пражываў. 

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Аляксандр Францкевіч заявіў аб катаваннях ў КДБ. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


ermolov_igor.png

Ігар Ярмолаў — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Паводле інфармацыі ад бацькоў, ён быў збіты, да 18 жніўня знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, яму была праведзеная аперацыя.

18 жніўня яго перавялі ў СІЗА КДБ. Ён затрыманы таксама па артыкуле 293 КК РБ.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для ліставання: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


halatrian_levon.png

Лявон Халатран — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).

Знаходзіцца ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 27 сакавіка

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


belenski_anton.png

Антон Бяленскі — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).

Знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 8 верасня пераведзены ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для ліставання: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


pozniak_andrej.png

Андрэй Пазняк — затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).

Быў моцна збіты. Знаходзіцца ў СІЗА-1.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


kareckij_mini.png

Уладзіслаў Карэцкі — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).

Знаходзіцца ў СІЗА-1 г. Мінска ў якасці падазраванага.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для ліставання: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


korshunov_mini.png

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”, быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту з межах справы па арт. 342 КК РБ па падзеях 29 траўня ў Гродне. 

5 жніўня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


popov_mini.pngДзмітрый Папоў — мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця", знік увечары 4 чэрвеня. Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінскі ізалятар часовага ўтрымання.

Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.

10 ліпеня Дзмітрыю Папову было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


seviarynec_pavel.pngПавел Севярынец — апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Ужо месяц, як Павел Севярынец знаходзіцца ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама г. Мінска. Таксама ў яго засталіся неадбытымі 30 сутак арышту за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях пратэсту ў снежні 2019 года і студзені бягучага году.

Такім чынам, агульная працягласць адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца можа скласці не менш за 105 сутак, што перавысіць максімальны тэрмін (да трох месяцаў) арышту, які прадугледжаны як від пакарання Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Дата нараджэння: 30 сняжня 1976 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


sparysh_siargei.pngСяргей Спарыш — актывіст партыі “Народная грамада”, быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізычнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня гэтага году.

9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 траўня ў Гродне. На дадзены момант Сяргей Спарыш у статусе падазраванага знаходзіцца ў сталічным ІЧУ. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


karako_dzmitry.pngДмітрый Карака — адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты і яго сынам Эдуардам Бабарыка. Да затрымання дома ў Дзмітрыя Каракі прайшоў вобшук. 

Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050


kot-mini_0.jpg

Зміцер Казлоў — блогер ютуб-канала "Шэры кот", быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён застаўся за кратамі. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаў новым фігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Блогера перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


statkevich_mini.pngМікалай Статкевіч — апазіцыйны палітык, быў затрыманы 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней быў арыштаваны на 15 сутак. 15 чэрвеня прайшоў яшчэ адзін суд над палітыкам, які пакараў яго яшчэ 15 суткамі. 

30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак напярэдадні ўвечары жонцы Статкевіча Марыне Адамовіч патэлефанаваў следчы і паведаміў, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Быў пераведзены ў СІЗА-1 у Мінску.

З 19 жніўня пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Дата нараджэння: 12 жніўня 1956 года

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


losik_mini.png

Ігар Лосік — адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга", на які падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Пасля ўтрымання ў ІЧУ ў Мінску Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА №1. 

18 жніўня стала вядома, што Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Дата нараджэння: 20 траўня 1992 года

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


cyganovich_mini.png

Уладзімір Цыгановіч — блогер, аўтар youtube-канала MozgON, быў затрыманы 9 чэрвеня для адбыцця 15-суткавага арышту, вынесенага яшчэ ў сакавіку 2020 года. 15 чэрвеня адбыўся чарговы суд над блогерам, які пакараў Уладзіміра Цыгановіча дадатковымі 15 суткамі. 

26 чэрвеня правабаронцам стала вядома, што Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага. Ён таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага па "справе Ціханоўскага". 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


kabanau_mini.pngАляксандр Кабанаў — брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала "Народны рэпарцёр", прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна, і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста. Суд пакараў блогера арыштам у 15 сутак. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў Мінскае СІЗА-1. 

Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030 


petruhin_mini.jpg

Сяргей Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў "Народны рэпарцёр" і " Youtube-дэпутаты". 16 чэрвеня ён быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго дастаўлены ў Кобрынскі ІЧУ. 25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Дата нараджэння: 10 траўня 1971 года

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


uladz_neronski-kopija.jpg

Уладзімір Няронскі — блогер, аўтар ютуб-канал "Слуцк для жыцця". З 8 мая 2020 года (суд па арт. 23. 34 КаАП) ён бесперапынку адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту. Калі і дзе прасіходзілі суды над ім, у выніку якіх атрымліваў чарговыя "суткі", — невядома. 17 чэрвеня стала вядома, што Уладзіміра Няронскага змясцілі ў следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску. На яго заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за выпадак на выбарчым пікеце 29 траўня ў Гродне, і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за абразу ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама.

18 жніўня стала вядома, што Уладзімір Няронскі быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Дата нараджэння: 24 траўня 1980 года

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


babariko_v_mini.png

Віктар Бабарыка — прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ТВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 

Напярэдадні стала вядома, што рахунак Віктара Бабарыка, на якім знаходзіцца сфарміраваны выбарчы фонд, заблакаваны. 

21 чэрвеня Віктару Бабарыку было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"), ч. 2 арт. 235 ("Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры"), а таксама па ч. 2 арт. 431 ("Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры"). 

Віктар Бабарыка "катэгарычна не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем", а яго абаронцы настойваюць "на яго поўнай невінаватасці".

Пазней абвінавачванне па ч. 2 арт. 431 КК ("Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры") было перакваліфікавана на ч. 3 арт. 430 ("Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча").

Заява аб прызнанні палітвязнем

Дата нараджэння: 9 лістапада 1963 года

Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050


babariko_ed_mini.png

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 

21 чэрвеня Эдуарду Бабарыка было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры").

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050


dudarev_mini.pngУладзімір Дудараў — каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці. Затрыманы 11 чэрвеня.

Уладзімір Дудараў раней працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку мінулага года пакінуў гэтую пасаду.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас: СІЗА, вул. Крупскай, 99 А, г. Магілёў, 212011


kupreeva_mini.png

Святлана Купрэева — сяброўкі сям'і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска. 11 чэрвеня ў яе дома прайшоў вобшук, а саму жанчыну даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасля чаго пакінулі пад вартай. 15 чэрвеня адбыўся вопіс і арышт маёмасці ў кватэры, дзе Святлана Купреева пражывае з 81-гадовай мамай Таццянай Гаўрыс. Перадаць Святлане ў СІЗА рэчы першай неабходнасці атрымалася толькі праз чатыры дні пасля затрымання.

Падчас арышту супрацоўнікі ДФР пакінулі пастанову, у якой напісана, што арыштаваная Святлана Купрэева падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса - "Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры".  

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для ліставання: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050


cihanovski.pngСяргей Ціханоўскі — блогер, аўтар youtube-канала "Краіна для жыцця" быў затрыманы ў Гродне 29 траўня падчас пікету па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай. Да гэтага на пікеце з'явіліся жанчыны, якія задавалі Сяргею Ціханоўскаму правакацыйныя пытанні і хапалі яго за аддзенне. Пасля падышлі міліцыянеры, але прысутныя не падпускалі іх да блогера. У нейкі момант адзін з міліцыянераў упаў на зямлю. Пасля чаго супрацоўнікі АМАП брутальна затрымалі Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго паплечнікаў. 

8 чэрвеня Сяргею Ціханоўскаму, як і яшчэ шасці затрыманым, прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пазней яму прад'явілі абвінавачванне яшчэ па артыкулу 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

18 жніўня стала вядома, што Сяргей Ціханоўскі быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Дата нараджэння: 18 жніўня 1978 года

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


furmanau-zmicer-kopija.jpg

Зміцер Фурманаў — член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманы падчас выбарчага пікету ў Гродне 29 траўня пры зборы подпісаў. Прад'яўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163


aranovich_78.jpg

Аляксандр Арановіч — член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця", кіроўца аўтадома, 37 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Прад'яўлены абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


sakau_a.jpgАрцём Сакаў — член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Знаходзіўся на пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Затрыманы 31 траўня. Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


novikau_0.jpg

Андрэй Новікаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП, а затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ІЧУ на вул. Акрэсціна, а пасля ў СІЗА-1. 12 чэрвеня яму прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


ivan_komar_mini2.jpg

Іван Комар — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Івану Комару да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара

Адрас: ПК-17, вул. 1-я Заводская, д. 8, г. Шклоў, 213004


emeljanau-ws27y.jpgМікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

29 траўня пераведзены на строгі рэжым турэмнага ўтрымання, а 9 чэрвеня этапаваны ў Магілёўскую турму №4. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара

Адрас: Турма №4, вул. Крупскай, 99а, г. Магілёў, 212011


zhemchuzhny.png

Міхаіл Жамчужны – грамадскі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласці да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Біяграфія і храналогія пераследу

13 ліпеня 2017 г. этапаваны ў папраўчую калонію № 9 ў Горках.

Адрас: ПК-9,  вул. Дабралюбава 16, г. Горкі, Магілёўская вобласць, 213410


Колькі палітвязьняў было ў Беларусі за 10 гадоў?

"Радыё Свабода" падрыхтавала спіс найбольш гучных справаў палітвязняў з 2010 па 2020 год. У гэтым сьпісе людзі, якіх прызнала палітвязьнямі «Міжнародная амністыя», а таксама тыя, каго палічылі такімі беларускія праваабаронцы ды чые справы прызнала палітычна матываванымі беларуская праваабарончая супольнасьць. У сьпісе ня ўлічаны палітычна матываваныя адміністрацыйныя арышты, празь якія прайшлі тысячы людзей у Беларусі за апошнія 10 гадоў.

Аліневіч Ігар, анархіст (увязьнены 28.11.2010–22.08.2015)

У 2010 годзе затрыманы прадстаўнікамі беларускіх спэцслужбаў у Маскве і зьмешчаны ў СІЗА КДБ у Менску. У траўні 2011 году суд Заводзкога раёну Менску пакараў яго 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаны ў злосным хуліганстве ў эпізодах нападу на расейскую амбасаду, а таксама за ўдзел у акцыі каля Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, нападах на казіно, офіс банку «Масква-Менск» і турму на завулку Акрэсьціна. Адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі і калёніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаваньне.

Аляксандар Арастовіч, палітычны актывіст (увязьнены 19.12.2010–15.02.2011)

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча. Затрыманы ўвечары 19 сьнежня разам з Міколам Статкевічам(таксоўку, на якой яны ехалі з вакзалу пасьля разгону Плошчы, заблякавала міліцыя). Знаходзіўся ў СІЗА КДБ. 15 лютага 2011 году быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 25 жніўня 2011 году даведаўся пра тое, што крымінальная справа супраць яго спыненая, абвінавачаньне зьнятае. 

Асіпенка Ўладзімер, прадпрымальнік (увязьнены 8.02.2009–5.10.2010)

Асіпенка быў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Юр’ем Лявонавым. Абвінавачаны ў наўмысным зьнішчэньні альбо пашкоджаньні маёмасьці, а пазьней і ў рыхтаваньні тэрарыстычнага акту. У траўні 2010 году Вярхоўны суд асудзіў Асіпенку на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за захаваньне і перавоз зброі і выбуховых рэчываў. Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 22. Вызвалены праз амністыю.

Атрошчанкаў Аляксандар, грамадзкі актывіст (увязьнены 20.12.2010–14.09.2011)

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году быў прэс-сакратаром штабу Андрэя Саньнікава. Затрыманы 20 сьнежня 2010 году ў сябе дома пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 2 сакавіка 2011 году судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла яго на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаваньне.

Аўтуховіч Мікалай, прадпрымальнік, грамадзкі актывіст (увязьнены 8.02.2009–8.04.2014)

Адзін з арганізатараў Руху вэтэранаў баявых дзеяньняў «Абаронцы Айчыны» і Камітэту падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць». У лютым 2009 году быў зьняволены разам зь Юр’ем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавоз пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Гэта другое зьняволеньне (першы тэрмін — 2005–2008). Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 5 і турме Горадні. Вызвалены па адбыцьці пакараньня.

Бандарэнка Зьміцер, палітычны актывіст (увязьнены 20.12.2010–15.04.2012)

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году быў актывістам штабу Андрэя Саньнікава. Затрыманы 20 сьнежня 2010 году ў сябе дома пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазьней выстаўлена мякчэйшае абвінавачаньне — рыхтаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ўдзел у іх. 27 красавіка 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Тацяна Равінская асудзіла яго на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. За кратамі яму зрабілі складаную апэрацыю на хрыбетніку. Бандарэнка адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15. Вызвалены праз памілаваньне.

Барановіч Сьвятаслаў, прадпрымальнік (увязьнены 15.06.2011–29.08.2011)

Удзельнік акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Затрыманы ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» толькі 15 чэрвеня 2011 году, калі фактычна справа была ўжо закрытая і прайшлі дзясяткі судоў. Барановіча зьмясьцілі пад варту ў СІЗА № 1, 21 чэрвеня абвінавацілі ўва ўдзеле ў масавых беспарадках. 29 жніўня, у першы дзень судовага працэсу, меру стрыманьня зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе. 12 кастрычніка 2011 году суд Маскоўскага раёну Менску пад старшынствам судзьдзі Алены Рудніцкай прыгаварыў Барановіча да 3 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.

Буланаў Зьміцер, студэнт (увязьнены 19.12.2010–14.09.2011)

Падчас разгону акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня затрыманы і зьбіты. Асуджаны на 10 дзён арышту. Пасьля вызваленьня затрыманы паўторна 12 студзеня 2011 году. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вул. Валадарскага. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 26 траўня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова асудзіла яго на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15. Вызвалены праз амністыю.

Бяляцкі Алесь, праваабаронца (увязьнены 4.08.2011–21.06.2014)

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Узнагароджаны прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава ды іншымі міжнароднымі праваабарончымі прэміямі. Быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру ў 2006, 2007 і 2012 гадах. 4 жніўня 2011 году арыштаваны пасьля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі зьвесткі пра банкаўскія рахункі на сваёй тэрыторыі. Бяляцкага абвінавацілі ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 году асуджаны Першамайскім раённым судом Менску на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным. Адбываў пакараньне ў жодзінскай турме і бабруйскай калёніі. Вызвалены праз амністыю.

Вазьняк Сяргей, палітык (увязьнены 20.12.2010–29.01.2011)

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году працаваў у штабе кандыдата Ўладзімера Някляева. Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 20 сьнежня ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. 29 студзеня 2011 году мера стрыманьня зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазьней — у падрыхтоўцы групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо удзеле у іх. 20 траўня 2011 году судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Васілевіч Ільля, студэнт (увязьнены 19.12.2010–13.08.2011)

За ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году адседзеў 10 содняў арышту. 5 студзеня 2011 году быў запрошаны ў адміністрацыю політэхнічнага каледжу, дзе яго арыштавалі супрацоўнікі КДБ. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 13 траўня судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова асудзіла Васілевіча на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19. Вызвалены праз памілаваньне.

Васьковіч Яўген, грамадзкі актывіст (увязьнены 17.01.2011–22.08.2015)

Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны — адседзеў 12 содняў на Акрэсьціна. Затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасьля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. У траўні 2011 году быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпаліць у ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынак Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, у «крытай турме» Магілёва. Вызвалены праз амністыю.

Вінаградаў Павал, грамадзкі актывіст (увязьнены 5.01.2011–14.09.2011)

У 2008 годзе быў фігурантам «Справы чатырнаццаці», заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы. З 2010 году — актывіст кампаніі «Гавары праўду». Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 5 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а таксама ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў. 5 траўня судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Ала Булаш асудзіла яго на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 22 «Ваўчыныя норы». Вызвалены праз памілаваньне.

Вус Дзьмітры, экс-кандыдат на прэзыдэнта (увязьнены 26.05.2011–1.10.2011)

Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году. Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 26 траўня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова асудзіла яго на 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19. Вызвалены праз памілаваньне.

Гайдукоў Андрэй, грамадзкі актывіст (увязьнены 8.11.2012–8.05.2014)

Лідэр незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў». Затрыманы ў Віцебску, паводле афіцыйнай інфармацыі, нібыта «падчас закладкі схованкі са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы». Цягам амаль 9 месяцаў трымалі то ў менскім сьледчым ізалятары КДБ, то ў СІЗА КДБ у Віцебску. Родныя і сябры тлумачылі арышт ціскам спэцслужбаў з прычыны апазыцыйных поглядаў хлопца. Судовыя слуханьні справы Гайдукова праходзілі ў Віцебскім абласным судзе за зачыненымі дзьвярыма. 1 ліпеня 2013 году Гайдукова прызналі вінаватым у спробе завязаньня кантактаў з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве і асудзілі на паўтара года калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 19 Магілёва і калёніі «Віцьба-3». Вызвалены пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня.

Алег Гнедчык, грамадзкі актывіст (увязьнены 6.01.2011–1.09.2011)

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 14 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова асудзіла яго на 3,5 года зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.

Грыбкоў Арцём, рабочы (увязьнены 19.12.2010–13.08.2011)

Затрыманы 19 сьнежня 2010 году на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. У СІЗА ў Жодзіне адбыў 10 содняў. 12 студзеня зь месца працы Грыбкова забралі ў менскі СІЗА на вуліцы Валадарскага. Потым вызвалілі і затрымалі другі раз, трымалі ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 26 траўня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова асудзіла яго на 4 гады пазбаўленьня волі з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму. Адбываў пакараньне ў бабруйскай калёніі № 2. Вызвалены праз памілаваньне.

Даронін Дзьмітры, рабочы (увязьнены 14.03.2011–1.09.2011)

Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году затрыманы на тры гадзіны і адпушчаны. Арыштаваны 14 сакавіка 2011 году на працы. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 траўня 2011 году судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 3,5 года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў віцебскай калёніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаваньне.

Дашкевіч Зьміцер, палітык (увязьнены 18.12.2010–28.08.2013)

Актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх масавых акцыяў і кампаніяў дэмакратычных сілаў Беларусі. Яго шматкроць прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці, каралі арыштамі й штрафамі. У 2006 годзе абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, асуджаны на паўтара года зьняволеньня. 24 сакавіка 2011 году судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня 2010 году Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў назвалі гэта правакацыяй спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Дашкевіч адбываў пакараньне ў горацкай калёніі № 9, глыбоцкай калёніі № 13, мазырскай калёніі № 20, «крытай турме» Горадні. 28 жніўня 2012 году ў глыбоцкай калёніі асуджаны зноў — за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі». Суд у закрытым рэжыме дадаў да тэрміну яшчэ адзін год. Вызвалены па адбыцьці тэрміну пакараньня.

Дашкевіч Наста, грамадзкая актывістка (увязьненая 20.12.2010–7.02.2011)

Дзясяткі радоў затрыманая, арыштаваная і аштрафаваная за ўдзел у акцыях і кампаніях «Маладога фронту». Жонка Зьмітра Дашкевіча. Арыштавалі яе 20 сьнежня 2010 году пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а пазьней — у арганізацыі дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле ў іх. 17 лютага 2011 году адпусьцілі з падпіскай аб нявыезьдзе. 8 сакавіка 2011 году Наста Дашкевіч стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць. Узнагароду завочна ўручыла дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан. 20 траўня 2011 году судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Жанна Жукоўская асудзіла Насту Дашкевіч на 1 год пазбаўленьня волі з адкладам пакараньня на 1 год.

Дзьмітрыеў Андрэй, палітык (увязьнены 19.12.2010–3.01.2011)

З 2010 году — адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Начальнік выбарчага штабу Ўладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах. Затрыманы 19 сьнежня і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. 3 студзеня 2011 году вызвалены з падпіскай аб нявыезьдзе. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пазьней у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле у іх. 20 траўня 2011 году судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Дзядок Мікалай, анархіст (увязьнены 3.09.2010–22.08.2015)

Затрыманы ў справе аб «нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі». Абвінавачаны таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі. 27 траўня 2011 году ў Заводзкім судзе Менску судзьдзя Жанна Хвайніцкая вынесла прысуд — 4,5 года пазбаўленьня волі. Адбываў пакараньне ў магілёўскай турме № 4, шклоўскай і бабруйскай калёніях. У лістападзе 2014 году, за 3 месяцы да сканчэньня тэрміну, на яго завялі новую крымінальную справу за «парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня». 26 лютага 2015 году суд працягнуў зьняволеньне на 1 год і 3 дні. Перавялі ў папраўчую калёнію № 9 у Горках. Вызвалены праз памілаваньне.

Дрозд Зьміцер, гісторык (увязьнены 19.12.2010–13.08.2011)

У часе выбарчай кампаніі 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава. За ўдзел у Плошчы-2010 адбыў 10-дзённы арышт. 1 лютага 2011 году арыштаваны і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 5 траўня судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Ала Булаш асудзіла яго на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў бабруйскай калёніі № 2. Вызвалены праз памілаваньне.

Жамчужны Міхаіл, праваабаронца (увязьнены ў жніўні 2014 — дагэтуль у зьняволеньні)

Заснавальнік цяпер закрытай установы «Платформ інавэйшн», якая займалася пытаньнямі парушэньня правоў чалавека ў месцах пазбаўленьня волі. Жамчужнага арыштавалі праз тыдзень пасьля абвяшчэньня прысуду кіраўніку «Платформ інавэйшн» Андрэю Бандарэнку ў 2014 годзе. 10 ліпеня 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным выдаваньні зьвестак, што складаюць службовую таямніцу, даваньні хабару, і прыгаварыў да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Пазьней судовая калегія крымінальных справаў Вярхоўнага суду Беларусі прызначыла стражэйшую кару — шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Адбывае пакараньне ў калёніі № 9 у Горках.

Каваленка Сяргей, палітычны актывіст (увязьнены 7.01.2010–26.09.2012)

7 студзеня 2010 году вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на сьвяточнай ялінцы ў цэнтры Віцебску. Пасьля інцыдэнту арыштаваны і засуджаны на тры гады ўмоўнага пакараньня. У канцы сьнежня 2011 году зноў арыштаваны і абвінавачаны ў парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня. Трымаў сухое галадаваньне за кратамі, яго гвалтоўна кармілі. Прысудзілі 2 гады і 1 месяц калёніі. Пасьля прысуду зноў пачаў галадаваць. Перад пераводам у магілёўскую калёнію зьмясьцілі у Рэспубліканскі турэмны шпіталь і псыхіятрычную лякарню ў Навінках. Галадаваньні Каваленкі агулам доўжыліся каля 3 месяцаў, за іх час ён схуднеў на 40 кіляграмаў. Вызвалены праз памілаваньне.

Сяргей Казакоў, грамадзкі актывіст (увязьнены 27.01.2011–13.08.2011)

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Арыштаваны 27 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 траўня судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў бабруйскай калёніі № 2. Вызвалены праз памілаваньне.

Касінераў, Вячаслаў, анархіст (увязьнены 12.03.2017–21.04.2017)

Зладзіў пэрфоманс — накінуў вяровачную пятлю на скульптуру, якая зроблена ў выяве царскага жандара і ўстаноўлена насупраць будынку МУС Беларусі. Мэта — выказаць пратэст супраць свавольля міліцэйскіх уладаў. Быў затрыманы і ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА на Валадарскага. Асуджаны да выплаты штрафу паводле артыкулу "Хуліганства«.У 2015 годзе праходзіў па так званай «справе графіцістаў» — асуджаны да штрафу за пашкоджаньне маёмасьці. Падчас затрыманьня 11.08.2015 міліцыянты зламалі Вячаславу сківіцу. Прыцягнуць іх да адказнасьці не атрымалася — на скаргі прыходзілі адказы аб тым, што дзеяньні міліцыянтаў былі правамоцнымі.

Квяткевіч Аляксандар, рабочы (увязьнены 19.12.2010–13.08.2011)

Адбыў 12-дзённы арышт за ўдзел у акцыі 19 сьнежня 2010 году. 4 студзеня затрыманы як падазраваны. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ. 26 траўня судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова прысудзіла яму тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі № 22 «Ваўчыныя норы». Вызвалены праз памілаваньне.

Кіркевіч Алесь, палітычны актывіст (увязьнены 28.01.2011–1.09.2011)

Былы намесьнік старшыні «Маладога Фронту». Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Арыштаваны 28 студзеня 2011 году пасьля ператрусу ў ягонай кватэры і допыту ў горадзенскім КДБ. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ ў Менску. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 5 траўня судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Ала Булаш асудзіла яго на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі № 10. Вызвалены праз памілаваньне.

Класкоўскі Аляксандар, былы міліцыянт (увязьнены 21.12.2010–14.09.2011)

Апрануўшыся ў міліцэйскую форму, браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Затрыманы ў ноч на 21 сьнежня ў сябе дома. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова асудзіла яго на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.

Ігар Комлік, галоўны бухгалтар прафсаюзу РЭП (увязьнены 2.08.2017–2.10.2017)

Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі 2 жніўня 2017 году правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральным офісе БНП. Ігар Комлік быў затрыманы і два месяцы ўвязьнены ў СІЗА № 1. 24 жніўня 2018 году суд Савецкага раёну Менску прызнаў яго вінаватымі ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і прыгаварыў да чатырох гадоў абмежавання волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу зь пяцігадоваю забаронаю займаць кіроўныя пасады. Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванаю».

Уладзімер Кондрусь, жыхар Рудзенску (увязьнены 14.06.2016–26.12.2016)

Затрымалі празь пяць з паловай гадоў пасьля Плошчы-2010 і абвінавацілі ў межах справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. У СІЗА трымаў доўгатэрміновае галадаваньне, пратэстуючы супраць зьняволеньня, што рэзка пагоршыла яго стан здароўя. Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэньнем і наглядам. Вызвалены ў залі суду.

Ліхавід Мікіта, грамадзкі актывіст (увязьнены 19.12.2010–14.09.2011)

Затрыманы 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Асудзілі на 15-дзённы арышт, пазьней перавялі ў статус абвінавачанага ў справе аб удзеле ў масавых беспарадках. 29 сакавіка 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Пыкіна асудзіла яго на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі № 10. Абвяшчаў галадаваньне супраць несправядлівага прысуду. У калёніі называў сябе «незаконна асуджаны Мікіта Ліхавід». За гэта ня раз трапляў у штрафны ізалятар, яго зьмяшчалі на 3 месяцы ў памяшканьне камэрнага тыпу. Вызвалены праз памілаваньне.

Лобан Уладзімер, інжынэр (увязьнены 19.12.2010–14.09.2011)

Арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 траўня 2011 году судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 17 у Шклоўскім раёне. Вызвалены праз памілаваньне.

Лобаў Эдуард, грамадзкі актывіст (увязьнены 18.12.2010–18.12.2014)

Затрыманы 18 сьнежня 2010 году разам зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Іх абвінавацілі ў хуліганстве — нібыта яны зьбілі мінакоў. Віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 году судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла Лобава паводле артыкулу «асабліва злоснае хуліганства» на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 22 «Ваўчыныя норы» ў Івацэвіцкім раёне. На волю выйшаў, цалкам адбыўшы тэрмін пакараньня.

Лябедзька Анатоль, палітык (увязьнены 20.12.2010–6.04.2011)

Былы старшыня АГП. За ўдзел у палітычнай дзейнасьці неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў затрыманы ў ноч на 20 сьнежня 2010 году ў Менску і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 6 красавіка 2011 году вызвалілі зь СІЗА КДБ з падпіскай аб нявыезьдзе. 23 жніўня крымінальная справа супраць яго спыненая.

Малчанаў Аляксандар, грамадзкі актывіст (увязьнены 6.01.2011–14.09.2011)

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Затрыманы 6 студзеня 2011 году ў сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў зьнявазе дзяржаўнага сьцяга, які ён сарваў з будынку КДБ. 2 сакавіка судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 15 Магілёва. Вызвалены праз памілаваньне.

Марцалеў Сяргей, палітычны актывіст (увязьнены 23.12.2010–16.05.2011)

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году кіраваў выбарчым штабам Міколы Статкевіча. Уначы 23 сьнежня зьняты зь цягніка, якім ехаў у Варшаву. Арыштаваны, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 4 красавіка абвінавачаньне зьмянілі на мякчэйшае — арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары КДБ. 16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Жанна Брысіна асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Мацукевіч Віталь, актывіст (увязьнены 21.03.2011–13.08. 2011)

Незадоўга да абароны дыплёму, 21 сакавіка 2011 году, арыштаваны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 траўня судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі № 10. Вызвалены праз памілаваньне.

Мірзаянаў Фёдар, грамадзкі актывіст (увязьнены 19.12.2010–14.09.2011)

Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году адбыў 15 дзён адміністрацыйнага арышту ў сьледчым ізалятары ў Жодзіне. 25 студзеня зноў арыштавалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 13 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 22. Вызвалены праз памілаваньне.

Міхалевіч Алесь, палітык, экс-кандыдат на прэзыдэнта (увязьнены 20.12.2010–19.02.2011)

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. 20 сьнежня арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 19 лютага 2011 году адпушчаны зь СІЗА КДБ з падпіскай аб нявыезьдзе і неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Зрабіў заяву пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, каб выйсьці з турмы. Уцёк зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь.

Някляеў Уладзімер, паэт, палітык (увязьнены 19.12.2010–20.05.2011)

Кандыдат на прэзыдэнта ў выбарах 2010 году. 19 сьнежня зьбіты да непрытомнасьці ў цэнтры Менску. З чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Празь некалькі гадзінаў яго адтуль выкралі супрацоўнікі спэцслужбаў. Апынуўся ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. З моманту зьбіцьця 19 сьнежня да пераводу пад хатні арышт 29 студзеня перанёс чатыры гіпэртанічныя крызы і ня меў магчымасьці сустрэцца з адвакатам. 30 сакавіка 2011 году абвінавачаньне замянілі на мякчэйшае — арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх. 20 траўня 2011 году судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.

Пазьняк Андрэй, рабочы (увязьнены 19.10.2010–26.05.2011)

Затрыманы 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Пакараны штрафам, а потым арыштаваны. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Трымалі пад вартай у сьледчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску. 26 траўня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова асудзіла яго на 2 гады «хіміі» без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы.

Паліенка Зьміцер, анархіст (увязьнены 20.03.2019–25.10.2019)

Актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка 2019 году за тое, што ён распыліў газ з балёнчыка ў твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык для самаабароны, калі на яго напаў п’яны мужчына). На знак пратэсту супраць закрытага працэсу анархіст спрабаваў перарэзаць сабе жылы ў судзе, у выніку працэс зрабілі адкрытым. Пазьней сьледчыя выставілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў. 25 кастрычніка 2019 году судзьдзя Пётра Арлоў зь Менскага гарадзкога суду прызнаў Паліенку вінаватым у асабліва злосным хуліганстве і асудзіў на тры гады «хатняй хіміі», мінус адзін год па амністыі. Пра першае зьняволеньне Зьмітра Паліенкі — падрабязная інфармацыя на сайце «Свабоду палітвязьням».

Пальчыс Эдуард, блогер (увязьнены з студзеня 2016 па 28.10.2016)

Блогер і публіцыст, спачатку вядомы пад псэўданімам Jhon Silver. Раскрыў сваё імя ў 2015-м, калі яго затрымалі спачатку беларускі КДБ, а пасьля расейскія спэцслужбы — за ананімную антыкрамлёўскую публіцыстыку на ягоным сайце 1863x.com. Зазнаў тры месяцы зьняволеньня ў турмах Бранску і Смаленску, экстрадыцыю ў Беларусь і суд. У жніўні 2016 году суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі 9 матэрыялаў сайту 1863x.com. Пракурор патрабаваў для Пальчыса 3,5 года турмы. У выніку ён быў засуджаны да аднаго году дзевяці месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў залі суду.

Парфянкоў Васіль, грамадзкі актывіст (увязьнены 4.01.2011–13.08.2011)

Удзельнік абароны Курапатаў у 2001–2002 гадах. Яго неаднакроць затрымлівалі і адміністрацыйна каралі за грамадзкую актыўнасьць. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. 17 лютага 2011 году судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Вольга Комар асудзіла яго на 4 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Таксама ён мусіў кампэнсаваць страты — 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў за нібыта пашкоджаны будынак. Грошы на штраф сабралі салідарныя людзі. Адбываў пакараньне ў аршанскай калёніі № 8. Вызвалены праз памілаваньне.

Пачобут Андрэй, журналіст (увязьнены 6.04.2011–5.07.2011)

За грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова караны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі. Горадзенская абласная пракуратура пачала супраць яго крымінальную справу за абразу і паклёп на прэзыдэнта Беларусі. Судовы працэс быў закрытым. 5 ліпеня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Віталь Ляцко прысудзіў яму тры гады пазбаўленьня волі за паклёп на прэзыдэнта з адтэрміноўкай на два гады. Паводле артыкулу, які датычыў абразы прэзыдэнта, журналіст быў апраўданы. Вызвалілі ў залі суду.

Пракапенка Арцём, актывіст (увязьнены 17.01.2011–22.08.2015)

Арыштаваны паводле падазрэньня ў спробе падпаліць будынак КДБ у Бабруйску. У справе праходзіў разам зь Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым. Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і пашкоджаньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры і асудзіў на 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай папраўчай калёніі № 15. Вызвалены праз амністыю.

Пратасеня Андрэй, праграміст (увязьнены 9.02.2011–1.09.2011)

Быў валянтэрам у выбарчай камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. 19 сьнежня 2010 году браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Затрыманы і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 5 траўня 2011 году судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Ала Булаш пакарала яго 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў бабруйскай калёніі № 2. Вызвалены праз памілаваньне.

Радзіна Натальля, журналістка, палітычная актывістка (увязьненая 20.12.2010–28.01.2011)

Яе неаднаразова арыштоўвалі і зьбівалі падчас асьвятленьня апазыцыйных акцыяў. Затрымалі ў ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 году пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 28 студзеня 2011 году вызвалілі з падпіскай аб нявыезьдзе і накіравалі ў Кобрынь, на месца яе рэгістрацыі. 30 сакавіка выехала з Кобрыні, каб зьявіцца на допыт у Менск, але замест гэтага ўцякла зь Беларусі. Чатыры месяцы правяла ў Расеі, пасьля чаго ў жніўні зьехала ў Літву, дзе атрымала палітычны прытулак, потым пераехала ў Польшчу. 23 жніўня 2011 году крымінальную справу супраць яе спынілі ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

Рубцоў Юры, грамадзкі актывіст (увязьнены 6.10.2014–23.08.2015)

Асуджаны на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі за «ўхіленьне ад пакараньня». Раней яго каралі абмежаваньнем волі на паўтара года нібыта за абразу менскага судзьдзі Кірыла Палулеха. На «хіміі» ў Купліне Пружанскага раёну Рубцоў згаджаўся працаваць толькі пры ўмове атрыманьня абвешчанага сярэдняга заробку ў краіне ў памеры 500 даляраў. Перасьлед гомельскага актывіста пачаўся яшчэ ў 2013 годзе, калі ён прыяжджаў у Менск на акцыі апазыцыі ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Некалькі разоў Рубцова саджалі ў ізалятар. Актывіст абвяшчаў галадаваньні і абскарджваў судовыя рашэньні. Адбываў пакараньне ў бабруйскай папраўчай калёніі. Вызвалены праз памілаваньне. Папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне.

Віталь Рымашэўскі, палітык (увязьнены 19.01.2010–1.01.2011)

Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году. 19 сьнежня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў зьбіты спэцназам. Затрыманы падчас разгону акцыі, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 году з падпіскай аб нявыезьдзе, пасьля таго як напісаў тлумачальную запіску на імя А. Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачаньне перафармулявалі на арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх. 20 траўня судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Жанна Жукоўская прысудзіла яму 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Сакрэт Яўген, грамадзкі актывіст (увязьнены 19.12.2010–13.08.2011)

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава. Затрыманы 19 сьнежня пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, адбыў 10-дзённы арышт. Паўторна затрымалі яго 18 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 траўня судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15. Вызвалены праз памілаваньне.

Саньнікаў Андрэй, дыплямат, палітык (увязьнены 19.12.2010–14.04.2012)

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Арыштаваны 19 сьнежня 2010 году пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 13 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова асудзіла Саньнікава на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі № 10, бабруйскай калёніі № 2, калёніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаваньне пад ціскам санкцыяў ЭЗ і ЗША.

Севярынец Павал, палітык, пісьменьнік (увязьнены 20.12.2010–19.10.2013)

Шмат разоў быў затрыманы, арыштаваны, штрафаваны за актыўны ўдзел і арганізацыю акцый пратэсту. У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году і асуджаны на тры гады абмежаваньня волі, з улікам амністыі тэрмін быў скарочаны да двух гадоў. Адбываў пакараньне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну. У 2007 годзе суд прыняў рашэньне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне Севярынца. У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 20 сьнежня 2010 году і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазьней справу перакваліфікавалі: арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. 16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Жанна Брысіна асудзіла яго на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу — гэтак званай «хіміі». Адбываў пакараньне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Цалкам адбыў тэрмін пакараньня.

Статкевіч Мікола, палітык (увязьнены 19.12.2010–22.08.2015)

У 2005 годзе быў асуджаны на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю ў 2004 годзе вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Па амністыі тэрмін быў скарочаны на год. Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Затрыманы 19 сьнежня 2010 году пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 году судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова асудзіла яго на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай «крытай турме» і шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.

Сырамалотаў Павал, актывіст (увязьнены 17.01.2011–27.09.2012)

Арыштаваны па падазрэньні ў спробе падпаліць будынак КДБ у Бабруйску. У справе праходзіў разам зь Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам. Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і пашкоджаньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры і асудзіў на 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 19 у Магілёве. Вызвалены праз памілаваньне.

Федаркевіч Алег, грамадзкі актывіст (увязьнены 19.12.2010–14.09.2011)

У сярэдзіне 90-х стаў сябрам Партыі БНФ, браў удзел у выбарчых кампаніях, мітынгах, масавых акцыях. Арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 траўня 2011 году судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску Алена Шылько асудзіла яго на 3,5 года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19. Вызвалены праз памілаваньне.

Францкевіч Аляксандар, грамадзкі актывіст (увязьнены 3.09.2010–3.09.2013)

24 траўня 2011 году асуджаны Заводзкім судом Менску на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. Гэта была акцыя пратэсту супраць дзеяньняў, якія давялі да самагубства праваабаронцу Яну Палякову. Таксама яго вінавацілі ў нападах на будынкі прафсаюзаў і Генэральнага штабу ў Менску. Адбываў прысуд у івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы». Цалкам адбыў тэрмін пакраньня.

Фядута Аляксандар, палітоляг, літаратуразнаўца (увязьнены 20.12.2010–8.04.2011)

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году працаваў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Быў арыштаваны 20 сьнежня 2010 году ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пазьней — у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле ў іх. 8 красавіка 2011 году адпушчаны з падпіскай аб нявыезьдзе. 20 траўня судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Халіп Ірына, журналістка (19.12.2010–16.05.2011)

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году яе затрымалі па дарозе з плошчы Незалежнасьці і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, пазьней — у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле ў іх. Жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава; падчас яе ўвязьненьня ў СІЗА КДБ улады спрабавалі забраць зь сям’і трохгадовага сына. 29 студзеня 2011 году меру стрыманьня зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе з хатнім арыштам. 16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Жанна Брысіна асудзіла яе на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.

Хамічэнка Ўладзімер (увязьнены 19.12.2010–11.08.2011)

Арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Асуджаны на 15 содняў арышту. Пасьля яго адбыцьця пераведзены пад варту ў СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 5 траўня 2011 году судзьдзя Кастрычніцкага раёну Менску Ала Булаш асудзіла яго на 3 гады зьняволеньня. Тэрмін адбываў у калёніі № 19 каля Магілёву. Вызвалены праз памілаваньне.

Яроменак Уладзімер, палітычны актывіст (увязьнены 20.12.2010–13.08.2011)

Асуджаны на адміністрацыйны арышт пасьля акцыі салідарнасьці з затрыманымі 19 сьнежня, што праходзіла на другі дзень пасьля разгону Плошчы, 20 сьнежня 2010 году. Адседзеў у турме ў Жодзіне 15 дзён. Пасьля допыту ў КДБ зьмешчаны ў турму на завулку Акрэсьціна для адбыцьця 7-дзённага арышту ўжо за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 13 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова асудзіла Яроменка на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў віцебскай калёніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаваньне.

«Справа патрыётаў» ці «Белага легіёну»

Крымінальная справа аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня была распачатая пасьля таго, як 21 сакавіка 2017 году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лягерах са зброяй». Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 31 затрыманага. Гэта былыя актывісты спартова-патрыятычнага клюбу «Белы легіён» (арганізацыя спыніла дзейнасьць больш за 15 гадоў таму), афіцыйна зарэгістраванага клюбу «Патрыёт» і «Маладога фронту», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада). 30 лістапада 2017 году ўлады паведамілі пра спыненьне справы. Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманьне і перасьлед палітычна матываванымі. У справе праходзілі:

  • Абрамаў Аляксей— 101 дзень за кратамі
  • Бяляўскі Андрэй — 67 дзён за кратамі
  • Борстак Сяргей — 10 дзён за кратамі
  • Васільеў Раман — 10 дзён за кратамі
  • Громаў Сяргей
  • Грэк Ільля — 11 дзён за кратамі
  • Гурын Юры — 10 дзён за кратамі
  • Дашкевіч Зьміцер — 11 дзён за кратамі
  • Данілаў Віктар — 100 дзён за кратамі
  • Дукшт Вячаслаў — 11 дзён за кратамі
  • Дундукоў Андрэй — 101 дзень за кратамі
  • Зімніцкі Аляксандар — 99 дзён за кратамі
  • Кавальчук Іван — 101 дзень за кратамі
  • Комлік-Ямацін Андрэй — 101 дзень за кратамі
  • Крамянецкі Дзьмітры — 10 дзён за кратамі
  • Кулініч Сяргей — 41 дзень за кратамі
  • Кунцэвіч Сяргей — 90 дзён за кратамі
  • Лазоўскі Міраслаў — 102 дні за кратамі
  • Леўчанка Арцём — 11 дзён за кратамі
  • Мароз Віктар — 90 дзён за кратамі
  • Міхалькоў Мікалай — 56 дзён за кратамі
  • Міхалькоў Ян — 39 дзён за кратамі
  • Новік Дзьмітры — 101 дзень за кратамі
  • Паўтаржыцкі Яўген — 62 дні за кратамі
  • Пальчэўскі Сяргей — 20 дзён за кратамі
  • Пашкевіч Цімур — 11 дзён за кратамі
  • Румянцаў Уладзімер — 100 дзён за кратамі
  • Саскевіч Аляксей
  • Стрыбульскі Сяргей — 99 дзён за кратамі
  • Сьцяпанаў Максім — 10 дзён за кратамі
  • Фёдараў Уладзімер — 99 дзён за кратамі
  • Яроменак Уладзімер — 11 дзён за кратамі
  • Яўдаха Аляксандар — 100 дзён за кратамі

Падрабязная інфармацыя пра ўсіх фігурантаў – у спэцпраекце Свабоды Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў


Пры складаньні сьпісу мы абапіраліся на кнігу з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» «Адзін дзень палітвязьня: 2009–2011», на зьвесткі сайту беларускіх праваабаронцаў palitviazni.info, а таксама кансультаваліся з кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства