viasna on patreon

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням Дапоўнена

2024 2024-06-09T12:00:00+0300 2024-06-27T01:14:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solidarity_art_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля масавых пратэстаў 2020 года ў Беларусі заведзена тысячы крымінальных справаў. Спіс палітзняволеных павялічваецца амаль штодзённа. За чатыры гады дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. Вынаходлівыя беларусы і беларускі прыдумалі шмат спосабаў падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае  "Вясна" сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле.

solidarity_art_0.jpg
Крыніца: boredpanda.com

Пісаць, пісаць і яшчэ раз пісаць

Самы просты і даступны спосаб сувязі з палітзняволеным — гэта ліставанне. Самі палітвязні адзначаюць вялікую ролю лістоў і паштовак салідарнасці за кратамі. У месцах зняволення, як правіла, на палітвязняў ідзе маральны ціск, што яны нібыта былі не правы і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнятаць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Тым больш, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкіналепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

Некаторым беларускім вязням даходзяць нават з-за мяжы (у 2020-2022 годзе больш актыўна), але, калі вы хочаце атрымаць адказ, то трэба ўкласці спецыяльную марку (міжнародную, набытую ў Беларусі), каб палітвязень змог адправіць вам ліст. 

Падтрымаць словам зняволеных можна і анлайн: запоўніце форму, напішыце некалькі пажаданняў, а каманда Майстэрні паштовак і дашле вязням. Зрабіць гэта можна ТУТ. Таксама анлайн ліст можна даслаць з дапамогай сайта письмо.бел.

СПІС ПАЛІТВЯЗНЯЎ З АДРАСАМІ, БІЯГРАФІЯМІ

Вось у гэтым матэрыяле мы распавядалі, як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі:

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі.


Дашлі тэлеграму, толькі не забудзь падпісацца ў тэксце   

solidarity_art_904.jpg
Калаж з ліста Марыі Калеснікавай. Аўтарка: @ritabardak

Яшчэ адзін хуткі і даступны спосаб падтрымаць палітвязня — адправіць тэлеграму. Зрабіць гэта можна на пошце ці нават не выходзячы з дому, пазваніўшы на гарадскі нумар 166 (з 07.00 да 22.00). У адрозненні ад лістоў, тэлеграмы даходзяць вельмі хутка. Напрыклад, першую вестку з волі, якую атрымала палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар — гэта менавіта дзве тэлеграмы.

Калі хочаце, каб вязень дазнаўся, хто адправіў вестку, то абавязкова падпішыцеся ў самім тэксце тэлеграмы.


Зрабі грашовы перавод на рахунак палітвязня — можна нават праз інтэрнэт-банкінг

Падтрымаць вязня можна грашовым пераводам. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы. Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы.Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам.

Аднак, адзначым, што толькі да ўступлення прысуду ў сілу і пакуль зняволены знаходзіцца ў СІЗА яго можна падтрымаць фінансава. Калі яго перавядуць у калонію, то зрабіць грашовы перавод яму могуць зрабіць толькі сваякі пры ўмове, калі зняволенага не ўнеслі ў так званы "спіс тэрарыстаў". Таксама звяртаем увагу, што з лютага 2024 года сілавікі зацікавіліся тымі, хто з дапамогай ініцыятыў салідарнасці падтрымліваў палітвязняў фінансава і матэрыяльна. Таму ацаніце ўсе рызыкі і абярыце найбольш бяспечны для вас у спосабах праявы салідарнасці.

Зрабіць грашовы перавод гэта можна двума спосабамі: на пошце і праз інтэрнэт-банкінг. Паштовыя пераводы вязням можна зрабіць у любым паштовым аддзяленні, але там бяруць камісію 3% ад сумы (не менш за 1 руб. з кожнага пераводу). Грашовыя пераводы вязням праз інтэрнэт-банкінг можна дасылаць ва ўсе калоніі і СІЗА.

Як зрабіць грашовы перавод праз інтэрнэт-банкінг:

  • Адвольны плацёж\произвольный платеж
  • Далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі.
  • Прызначэнне плацяжа: для асабістых патрэбаў зняволенага\для личных нужд заключенного
  • Далей — асабістыя дадзеныя вязня (ІМЯ, ІМЯ ПА-БАЦЬКУ (калі ведаеце), ПРОЗВІШЧА)

Вось рэквізіты некаторых СІЗА, турмаў і калоній:

СІЗА-1, Мінск:

УНП: 100744291
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000

СІЗА-2, Віцебск:

УНП: 300007642
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY38BAPB36429030006820000000

СІЗА-3, Гомель:

УНП: 490313877
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000

СІЗА-6, Баранавічы:

УНП: 200149866
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY43BAPB36429470000110000000

СІЗА-7, Брэст:

УНП: 200292322
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

Турма № 1, Гродна:

УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000

Турма №4, Магілёў:

УНП: 790194835
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000

Турма №8, Жодзіна:

УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

Папраўчая калонія №1, Наваполацк:

УНП: 391766176
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429030004420000000

Папраўчая калонія №2, Бабруйск:

УНП: 790186573
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY11BAPB36429340700360000000

Папраўчая калонія №3, Віцьба:

УНП: 300242437
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429030006020000000

Папраўчая калонія №15, Магілёў:

УНП: 790159378
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY25BAPB36429012000460000000

Папраўчая калонія  №22, ст. Даманава, Івацэвічскі раён:

УНП: 200304630
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429582300110000000


Адпраў пасылку ці бандэроль, а перадачы абавязкова ўзгадняй са сваякамі палітвязняў

Перадачы для затрыманых у ізалятары могуць перадавацца любой асобай, якая прад'явіла пашпарт. Але з-за таго, што ўстаноўлены вагавы ліміт перадач (30 кг на месяц), праваабаронцы вельмі просяць каардынавацца са сваякамі. На практыцы здараецца, што сваякі не могуць перадаць сваім блізкім тое, што ім сапраўды патрэбна і аб чым яны самі прасілі. Таму ўсе перадачы папярэдне ўзгадняйце з роднымі палітвязняў, самімі вязнямі ці валанцёрамі. Лепей напрамую дапамагчы сваякам і блізкім сабраць перадачу затрыманым, таму што на перадачкі ў сем'яў сыходзіць шмат грошай.

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. 

Пры гэтым, палітзняволеныя, суд над якімі яшчэ не адбыўся і прысуд не ўступіў у сілу, маюць права атрымліваць бандэролі і пасылкі ў неабмежаваных колькасцях. Таму можна радаваць палітзняволеных такім спосабам, улічваючы шэраг абмежаванняў (напрыклад, нельга пасылаць кнігі і прадукты, якія хутка псуюцца).

solidarity_art_r67.jpg
"Шмат добрых людзей загадалі адно жаданне". Аўтарка: Ірына Бельская

На жаль, цяпер улады выключылі такі спосаб падтрымкі вязняў як падпіска на газеты. Цяпер зняволеныя могуць гэта зрабіць толькі самастойна на сродкі са свайго рахунку. Таму мае сэнс, у тым ліку, для гэтых мэтаў рабіць грашовыя пераводы.


Звычайнае "Дзякуй!" Адрасна дапамажы сем’ям палітвязняў

Калі чалавек трапляе за краты, то ад гэтага пакутуе ўся яго сям'я. Таму іх нельга пакідаць сам-насам з гэтым цяжарам. Асабліва цяпер, калі спосабаў салідарнасці без пагрозы пераследу застаецца ўсё менш. Маральная падтрымка, звычайныя размовы — гэта вялікая справа ў падтрымцы палітзняволеных і іх сямей. Пра вашыя пасядзелкі можна потым у лісце самому вязню напісаць і распавесці пра тое, якая цудоўная ў яго сям'я. 

Таксама можаце фінансава ці матэрыяльна дапамагчы сваякам палітзняволеным. Паслугі адвакатаў і перадачы абыходзяцца немалымі грашыма. Таму кантактуйце з сем'ямі вязняў і дапамагайце ім адрасна ў залежнасці ад іх патрэбаў.


Распавядзі вязню пра магчымасць замаўляць кнігі з крамы

solidarity_art_234.jpg
СІЗА №1. Фота: @alexvdrone

Каб замовіць вязню кнігі, яму неабходна напісаць заяву і мець дастаткова сродкаў на асабістым рахунку. Набываць кнігі могуць асуджаныя, а таксама тыя, хто знаходзяцца ізалятарах. Варыянт дастаўкі кніг вязню рэгулюецца самім вязнем з супрацоўнікамі таго месца, дзе ён утрымліваецца. Каб дапамагчы ў гэтай справе палітвязням, то раздрукуйце і адпраўце яму спіс кніг з "Белкнігі" ці OZ.by. У лісце пазначце усе дадзеныя бліжэйшай крамы, а таксама нормы, якія рэгламентуюць гэтае права.

У адпаведнасці з ч. 1 і ч. 3 арт. 89 Крымінальна-выканаўчага кодэкса асуджанаму дазволена набываць літаратуру праз гандлёвую сетку. Дастаўка кніг не ўваходзіць у колькасць бандэроляў і дробных пакетаў, дазволеных да атрымання. 

Дадатковыя паслугі аплачваюцца за кошт уласных сродкаў асуджаных і прадастаўляюцца па іх заяве на імя начальніка ўстановы. Аплата ажыццяўляецца шляхам пераводу грашовых сродкаў з асабістага рахунку асуджанага ў адрас адпаведнага прадпрыемства, установы ў суме, названай у заяве асуджанага.

У адпаведнасці з артыкула 19 Закона «Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай», у вязня ёсць права карыстацца літаратурай з бібліятэкі альбо набытай праз адміністрацыю ў гандлёвай сетцы.

Законам дазволена набываць прадметы, уключаныя ў пералік. Пры адсутнасці прадметаў у краме СІЗА, асоба, якая змяшчаецца пад вартай, выдае даверанасць супрацоўніку СІЗА на атрыманне патрэбнай сумы з асабовага рахунку.


Дапамажы палітвязню выбраць кнігі з бібліятэкі СІЗА

Палітвязні могуць атрымліваць кнігі з бібліятэкі ў СІЗА. Дасылаць кнігі ў пасылках ці ў лістах — нельга, бо не прапусціць цэнзар. Працэс замовы кнігі выглядае так: палітвязень называе кнігу і калі яна ёсць там, яе прынясуць. Пры гэтым, вязням не прадастаўляюць спісы з кнігамі, якія там ёсць. Таму ў 2020 годзе валанцёры стварылі спіс кніг, якія ёсць у бібліятэцы ў СІЗА-1. Можаце ў сваіх лістах парэкамендаваць нейкія кнігі, якія ёсць у бібліятэцы.


Шар, рэпост! Распаўсюджвай інфармацыю пра палітзняволеных і пра палітычныя справы 

Паштоўкі салідарнасці палітвязням. Аўтарка: Маргарыта Ціхановіч
Паштоўкі салідарнасці палітвязням

Беларускія ўлады рознымі спосабамі, часта прадпрымаючы неадэкватныя меры, спрабуюць схаваць інфармацыю пра палітзняволеных, пра тое, як праходзяць суды і іншую інфармацыю, звязаную з пратэстамі. Аднак, згодна артыкулу 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне маюць права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Таму самае малое, што можа зрабіць кожны, – гэта распаўсюд рэальнай інфармацыі пра арыштаваных па палітычных прычынах і сітуацыі, у якой яны апынуліся. Але памятайце пра сваю бяспеку, бо рэсурсы амаль усіх незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый і ініцыятыў салідарнасці прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".


Падпісвайся на «Вясну», калі гэта бяспечна для цябе, у тэлеграме, фэйсбуку, інстаграме, твітары, укантакце, аднакласніках, ютубе, каб аператыўна даведвацца пра тое, што адбываецца ў нашай краіне з грамадзянска-палітычнымі правамі беларусаў і беларусак.

Таксама падпісывайцеся на адмысловую старонку пра палітвязняў у тэлеграме "Вясна: Палітвязні Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства