27.11.2014 Алесь Бяляцкі: "Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН успрыняў як асабістую сатысфакцыю" (тэкст дакумента)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе неафіцыйны пераклад рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
24.12.2012 Меркаванні Працоўнай групы па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН адносна справы Алеся Бяляцкага (тэкст дакумента)
Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН паведамляе, што рашэнне адносна справы Алеся Бяляцкага было прынятае 31 жніўня 2012 г., пасля таго як быў атрыманы адказ ад урада Беларусі на зварот Працоўнай групы.
14.02.2012 Вынікі маніторынгу судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага
Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў гэты дакумент па выніках маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.
24.11.2011 Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)
“Я згодны з кожным словам адваката. Лічу, што тыя аргументы, якія ён прывёў, маюць дастатковае юрыдычнае абгрунтаванне і дастаткова падставаў для сур’ёзных адносінаў да іх. У той жа ж час я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст...
24.11.2011 Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада
Высокі Суд! Перш, чым перайсці непасрэдна да прадмета прайшоўшага судовага разбіральніцтва, я б хацеў звярнуць увагу Высокага суда і нагадаць яшчэ раз, хто сёння знаходзіцца перад Высокім судом у статусе абвінавачанага.
17.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд пятага дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага
16 лістапада 2011 ў Мінску адбылося пятое судовае паседжаньне па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
14.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд чацвертага дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага
10 лістапада 2011 года ў Мінску адбылося чацвёртае судовае паседжаньне па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам працэсу. Сённяшняе судовае паседжаньне было прысвечана допыту абвінавачанага.
07.11.2011 Трэці дзень суду над Алесем Бяляцкім: Відавочныя прыкметы палітычна матываванага працэсу
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў заклікае ўрад Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і адмовіцца ад усіх высунутых супраць яго абвінавачанняў, паколькі яго арышт і судовы пераслед відавочна накіраваны на тое, каб перашкодзіць яго праваабарончай дзейнасці, і сам судовы працэс служыць наглядным доказам гэтага імкнення.
07.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд трэцяга дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага
4 лістапада 2011 г. у Мінску адбылося ужо 3-е пасяджэнне суда па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. З аглядамі папярэдніх пасяджэнняў можна азнаёміцца тут: і тут: За ходам працэсу таксама можна сачыць у Твітэры Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі: https://twitter.com/ #! / IOMission.
05.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд другога дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага
3 лістапада 2011 года ў Мінску працягнуўся суд па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам судовага паседжання. З аглядам першага дня можна азнаёміцца тут. Сённяшняе судовае пасяджэнне ў асноўным было прысвечана допыту сведак.
03.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд першага дня судовага пасяджэння па справе Алеся Бяляцкага
2 лістапада ў Менску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім, кіраўніком праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).