viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-12-24T02:20:04+0300 2024-12-24T02:21:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Па-за межамі: Як агулам можна апісаць пенітэнцыярную сістэму ў Эстоніі? Якім чынам эстонцы могуць ажыццяўляць грамадскі кантроль за пенітэцыярнай сістэмай? І у чым беларуская пенітэнцыярная сістэма адрозніваецца ад эстонскай? На гэтыя пытанні адкажа Васіль Завадскі, праваабаронца і лекар, які прапрацаваў у беларускай пенітэнцыярнай сістэме амаль чвэрць стагоддзя. Нядаўна спадар Васіль як прадстаўнік грамадскай арганізацыі "Лекары за праўду і справядлівасць" наведаў Эстонію. Які досвед ён адтуль прывёз?

Час выбараў: Выбары ў Беларусі традыцыйна звязаныя з рэпрэсіямі, ціскам на людзей і парушэннямі правоў чалавека. Найбольш заўважна гэта стала ў 2020 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў, аднак падобныя практыкі выкарыстоўваліся цягам усіх 30 гадоў, якія Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе. Таму ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Каментар: Заснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак падводзіць вынікі году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства