viasna on patreon

Эколага з Мядзеля судзяць за "неаднаразовае пікетаванне" і "дыскрэдытацыю Беларусі"

2024 2024-11-01T17:16:45+0300 2024-11-04T13:27:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taspaeu.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Мядзельскага раёна 4 кастрычніка распачаўся суд над 48-гадовым эколагам Станіславам Таспаевым. Яго абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко. У 2021 годзе Станіслаў ужо быў асуджны да "хатняй хіміі" па палітычных матывах. У траўні яго судзілі за "несанкцыянаваная пікетаванне". Вядома, што Станіслаў мае інваліднасць — раней у яго быў дыягнаставана анкалогія, але апошнім часам у мужчыны была рэмісія.

Станіслаў Таспаеў

Паводле "Нашай Нівы", калі Станіслаў быў малы, сям'я пераехала за 7000 кіламетраў ад Беларусі. Яны перасяліліся ў сяло Малакурыльскае на востраве Шыкатан, якія ўваходзіць у шэраг Курыльскіх астравоў. Там знаходзіўся найбуйнейшы ў СССР рыбаперапрацоўчы камбінат. Станіслаў пражыў там 15 гадоў і скончыў школу.

Пасля Таспаеў вярнуўся ў Беларусь. У сярэдзіне 1990-х ён адкрыў ІП у Мядзельскім раёне. Мужчына захапляецца фатаграфіяй, і гэта была адна з крыніцаў яго даходу. Зарабляе і камп'ютарнымі паслугамі. Мяркуючы па сацсетках, яшчэ падпрацоўваў рабочым — напрыклад, у 2023 годзе мантаваў рэкламу на білборды. Акрамя працы, Станіслаў займаўся экалагічнымі праблемамі Мядзеля і ваколіцаў, абараняў прыроду.

У сацсетках ён расказваў пра Мядзельшчыну, а ў 2014-м даў вялікае інтэрв'ю Анлайнеру, правёўшы журналістаў сцежкамі горада і ваколіцаў. Таксама Станіслаў быў раённым каардынатарам праекта "IT-краіна", які фінансавала ІТ-кампанія "Белхард".

У снежні 2021 года Таспаева асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" за "паклёп" (арт. 188 КК).

У кастрычніку 2024 года над мужчынам распачаўся ўжо новы суд паводле арт. 342-2 КК і арт. 369-1 КК. Адзначым, што за "неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" у Беларусі асудзілі толькі чатырох чалавек — Аляксандра Кутаса, Андрэя Кунцэвіча, Уладзіміра Булаўскага і Мікалая Машарскага.

Паводле заканадаўства, узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП "несанкцыянаванае пікетаванне". Згодна з раскладамі судоў, у траўні 2024 года Станіслава дакладна судзілі паводле арт. 24.23 КаАП, але калі быў другі суд — невядома. Таспаеву пагражае да чатырох гадоў калоніі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства