viasna on patreon

У Брэсце асудзілі ўжо 11-ю групу за "грубае парушэнне парадку" ў 2020 годзе

2024 2024-10-10T17:49:14+0300 2024-10-10T17:53:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bychko_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста 9 кастрычніка асудзілі яшчэ трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Цяпер пад суд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года патрапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко — усім прызначылі калонію. Крымінальную справу супраць берасцейцаў разглядае Крысціна Папова.

Як піша "Берасцейская Вясна", прысудам стала:

  • Сяргей Нічыпарук — адзін год год шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Аляксандр Клімашэвіч — адзін год калоніі агульнага рэжыму;
  • Яўген Бычко — адзін год калоніі агульнага рэжыму.

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Берасці "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў". Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Вядома, што дырэктара брэсцкай кампаніі Яўгена Бычко (на фота) жорстка затрымалі на трасе M1 у сярэдзіне ліпеня. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі. На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце.

Такім чынам, ужо вядома пра 61 чалавека, якія атрымалі тэрміны паводле арт. 342 КК за пратэсты, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства