Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
26.01.2021 Парушэнні правоў адміністрацыйна арыштаваных у 2020 годзе: новы даклад праваабаронцаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў 26 студзеня даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”.
16.01.2021 "Гэта рабства". Доступ да правасуддзя і праца ў турме — расказ вызваленага. Частка 1
Беларус Юрый Лінга правёў у месцах пазбаўлення волі дзевяць гадоў і вызваліўся ў кастрычніку 2020 года. Ён распавёў "Вясне" аб тым, з якімі парушэннямі правоў сутыкаюцца асуджаныя. Першая частка яго апавядання прысвечана таму, ці сапраўды кожны грамадзянін можа звярнуцца да правасуддзя, а таксама як і ў якіх умовах асуджаныя працуюць і колькі зарабляюць.
15.01.2021 Падтрымка не мае межаў: як пісаць лісты палітвязням не з Беларусі
“Вясна” падрыхтавала адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у замежнікаў і замежніц падчас напісання лістоў палітвязням.
14.01.2021 Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю жанчыны з эпілепсіяй
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН наконт сітуацыі з Людмілай Паўлоўскай
24.12.2020 Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка
Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка.
24.12.2020 Палітвязень Міхаіл Жамчужны асцерагаецца, што можа не выйсці на волю пасля шасці з паловай гадоў калоніі
Адзін з найстарэйшых беларускіх палітвязняў Міхаіл Жамчужны асцерагаецца ўзбуджэння супраць сябе крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.
23.12.2020 Крыніцы: Жыццю і здароўю Міколы Дзядка пагражаюць
Родныя і блізкія палітвязня Міколы Дзядка занепакоеныя пагрозамі, што паступаюць у яго адрас.
10.12.2020 Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак
Палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак.
28.11.2020 СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.
26.11.2020 "Радзіма ўзнагародзіла не толькі 10 "суткамі", але яшчэ і хатнім арыштам на 14 дзён – пацвердзілі COVID-19"
35-гадовы спецыяліст па продажам Андрэй распавёў "Вясне" пра сфабрыкаваныя аднолькавыя пратаколы на ўсіх затрыманых раніцай 26 кастрычніка, як выйшаў з жодзінскага ізалятара з каранавірусам і пра тое, што яму і яго сукамернікам яшчэ давялося перажыць за гэтыя 10 сутак.
16.11.2020 “За дзяцей гатовы да любых рэпрэсій”: Алесь Талстыка распавёў пра свае суткі
Алеся Талстыку затрымалі каля дома 14 кастрычніка. Ён прайшоў тыповы для сённяшняга беларуса шлях “з РУУС у Жодзіна” і расказвае, як гэта было.
14.11.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў.
06.11.2020 У хлопца ў ІЧУ на Акрэсціна пацвердзілі COVID-19, але замест лячэння яго адправілі ў камеру-адзіночку
Актывіста анархісцкага руху з Баранавічаў Іллю Сянько пасля выбараў за ўдзел у пратэстных акцыях арыштоўваюць на 15 сутак ўжо трэці раз. Родныя хлопца распавялі "Вясне", як Іллю асудзілі на чарговы 15 сутак і як яму ў ІЧУ дыягнаставалі COVID-19.
03.11.2020 Родныя палітвязня Вячаслава Рагашчука: Яму неабходна абследаванне, у СІЗА ён просіць аб дапамозе
Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што яго стан здароўя ў баранавіцкім СІЗА пагаршаецца. У апошнім лісце ён напісаў, што, акрамя шуму і звону ў галаве, цяпер у яго яшчэ "па раніцах вочы жаўтаватыя і ў роце кіслым аддае", а таксама пачаў балець бок жывата.
29.10.2020 "АМАПавец бярэ яшчэ адну дубінку і кажа: "Усё жыццё хацеў стаць барабаншчыкам". Сведчаць пацярпелыя
29-гадовы мінчук Антон (імя зменена – заўв. рэд.) праводзіў сяброўку дадому 10 жніўня каля 21 гадзін. Маладыя людзі ехалі на трамваі па вул. Машэрава, калі туды забегла пяць супрацоўнікаў АМАП у масках.