viasna on patreon

Заява аб прызнанні 13 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-12-24T12:20:49+0300 2024-12-24T13:52:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/difamacija_ill.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

24 снежня 2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, змешчаных пад варту і пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

  1. Арцём Янкін асуджаны па арт. 368 Крыминальнага кодэкса за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года 3  месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Аляксандр Кірэеў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Дзмітрый Белановіч асуджаны па арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Яўген Аношын асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. Максім Мыслівец асуджаны па арт. 361 КК за заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (санкцый), да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  6. Міхаіл Герасімчык асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Юрый Бялькевіч асуджаны па арт. 342 и 368 КК за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, і абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  8. Дзмітрый Сончык змешчаны пад варту па арт. 391, 368, 369 КК за абразу суддзі, А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады;
  9. Мікалай Дземчанка асуджаны па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  10. Алена Кіянічэнка асуджана па арт. 369, 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  11. Андрэй Куніцкі асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму;
  12. Сяргей Мядзведзеў асуджаны па арт. 368, 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да абмежаванні волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пачаў адбываць пакаранне;
  13. Тамара Патоцкая змешчана пад варту па арт. 361 і 342 КК за заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (санкцый), і за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Арцёма Янкіна, Аляксандра Кірэева, Дзмітрыя Белановіча, Яўгена Аношына, Максіма Мысліўца, Міхаіла Герасімчыка, Юрыя Бялькевіча, Дзмітрыя Сончыка, Мікалая Дземчанку, Алену Кіянічэнку, Андрэя Куніцкага, Сяргея Мядзведзева, Тамару Патоцкую і спыніць у дачыненні да іх крымінальны пераслед.
  • Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства