Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
27.02.2021 "Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу
Абвінавачваемая - 45-гадовая жыхарка Бярозы, якая ноччу 17 лістапада 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размясціла ў Telegram-канале паведамленне, якое змяшчала абразу ў адрас супрацоўніка міліцыі з райцэнтра.
26.02.2021 Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска была разгледжана крымінальная справа супраць Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянка. Мужчыны абвінавачваюцца паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры зрабілі інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Абодва абвінавачаных да суду знаходзіліся пад вартай. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за судовым працэсам.
26.02.2021 Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх - у калонію агульнага рэжыму
У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля.
26.02.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 7 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
26.02.2021 Два гады "хіміі": у Мінску асудзілі назіральніка Аляксандра Аграйцовіча
Назіральніка прызналі вінаватым па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса.
26.02.2021 У Гродне пачаўся суд над палітвязням Аляксандрам Арановічам. У справе няма ніводных яго паказанняў
Кіроўцу аўтадому "Страна для жизни" абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве.
26.02.2021 Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на два гады калоніі
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага вынесены прысуд 26-гадовым палітвязню Яўгену Дзмітрыеву
26.02.2021 У калідоры суда ў Смаргоні нехта крыкнуў «Жыве Беларусь» — і тут пачалося...
У Смаргоні заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 КК «Хуліганства».
25.02.2021 Справа байкераў: Пракурор для ўсіх траіх запрасіў пазбаўленне волі
У судзе Савецкага раёна Мінска 25 лютага працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.
25.02.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
25.02.2021 Жлобін: Тры гады калоніі за камень у бок міліцэйскага аўто
У Жлобіне вынесены яшчэ адзін прысуд па падзеях 9-10 жніўня. Усяго па справе групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ужо асуджаны 6 чалавек, зараз ідзе судовае разбіральніцтва яшчэ над двума жлобінцамі.
25.02.2021 Восем месяцаў калоніі прызначылі Наталлі Раентавай, якая пры разгоне Маршу ўкусіла сілавіка ў тралейбусе. Пракурор прасіў два гады
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса
25.02.2021 "Маё жыццё бясцэнна" і пазоў у 20 000 рублёў. Пачаўся суд над Сцерлікавым, дзе пацярпелы — супрацоўнік ДАІ
Пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 37-гадовага інжынера-будаўніка Аляксея Сцерлікава. Абвінавачваюць яго ў частцы 2 артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з пагрозай прымянення гвалту). Падзеі адбыліся 23 верасня 2020 года — у той дзень Сцерлікаў намагаўся схавацца ад людзей у камуфляжнай форме, а пры затрыманні яго збівалі ў машыне.
25.02.2021 "Ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!" Яўген Дзмітрыеў выступіў з апошнім словам у судзе
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Дзмітрыева, які 4 кастрычніка прыняў удзел у пратэставай акцыі і кінуў металічную трубу ў вадамёт.
25.02.2021 Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"
Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.