Стэндап-коміка Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
https://spring96.org/be/news/117058
2024
2024-12-30T12:52:48+0300
2024-12-30T12:52:48+0300
2024-12-30T13:18:32+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kamisaranka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінскім гарадскім судзе 30 снежня завочна асудзілі стэндап-коміка Славу Камісаранку. Суддзя Анастасія Папко прызначыла яму шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго справу разглядалі на трох пасяджэннях.
Вячаслава абвінавацілі ў "паклёпе на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "распальванні іншай сацыяльнвй варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі яго стэндап-выступы з узгадванне Лукашэнкі і міліцыянтаў.
Камісаранка быў абвешчаны ў вышук у студзені 2022 і быў вымушаны з'ехаць з Расіі, дзе жыў апошнія гады.