Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Разам з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч паглядзім, як прайшоў 2024 год. Калі праваабаронцы пачалі прызнаваць і патрабаваць рэабілітацыі ўжо былых палітвязняў? Як змяніўся спецыяльны дакладчык па Беларусі? Якія міжнародныя механізмы стварыліся і якія падзеі на міжнародным узроўні, датычныя сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, праходзілі? Гэтае і не толькі здарылася ў 2024 годзе.