viasna on patreon

У Беларусі памілавалі яшчэ 20 палітвязняў, сярод іх — 11 жанчын

2024 2024-12-28T13:04:35+0300 2024-12-28T13:04:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalonija_9.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Пра гэта паведаміў яго афіцыйны тэлеграм-канал. Таксама адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных спраў "пракантралюе паводзіны" палітвязняў пасля вызвалення. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму не публікуем прозвішчы вызваленых.  

Ілюстрацыйнае фота з гомельскай калоніі № 4

Прапагандысты паведамляюць, , што сярод памілаваных — 11 жанчын і дзевяць мужчын. 14 чалавек маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае чатырох дзяцей.

Агулам з чэрвеня на волю па памілаванні выйшлі 227 палітвязняў.

Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства