viasna on patreon

Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-12-28T15:41:15+0300 2024-12-28T16:16:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

28 снежня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэстную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і праводзімай ім палітыцы, таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так, асуджаныя:

  • Чэслаў Герасімовіч паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Алена Мохарава паводле арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Уладзімір Сітковіч паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Артур Мемех паводле арт. 361-4 па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Заключаны пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 361-1, 361-2, 361-3, 361-4 КК: Ігар Сідаровіч, Аляксандр Кукса, Аляксандр Мазур, Міхаіл Галінскі, Сяргей Чабоцька, Павел Каранюхін, Яна Царук, Марыя Батальёнак.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Чэслава Герасімовіча, Алену Мохараву, Уладзіміра Сітковіча, Артура Мемеха, Ігара Сідаровіча, Аляксандра Куксу, Аляксандра Мазура, Міхаіла Галінскага, Сяргея Чабоцьку, Паўла Каранюхіна, Яну Царук, Марыю Батальёнак;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства