Навіны на тэму: выбары-2010

Захоп офісу "Вясны"

22.08.2013 Захоп офісу "Вясны"

Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу Алеся Бяляцкага на сайце «Белорусский партизан».

Экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Някляеў ініцыяваў крымінальную справу супраць нападнікаў

10.07.2013 Экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Някляеў ініцыяваў крымінальную справу супраць нападнікаў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 10 ліпеня пачнецца разгляд заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімера Някляева пра узбуджэнне крымінальнай справы супраць асоб, якія напалі на яго увечары 19 снежня 2010 года.

Брэст: апазіцыя вылучае сваіх актывістаў у выбаркамы

28.06.2012 Брэст: апазіцыя вылучае сваіх актывістаў у выбаркамы

У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі вылучылі 32 прадстаўніка ў акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Найбольшая колькасць вылучэнцаў належыць да Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - 13 чалавек, з якіх чатыры вылучаныя ў абласным цэнтры.

Генпракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было

22.02.2012 Генпракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было

Такі адказ атрымалі магілёўскія актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Кіраўнік абласной арганізацыі прафесар Валеры Беразіенка адзначае, што запыты ў пракуратуру з мэтай даць прававую ацэнку словам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён казаў, што сфальсіфікаваў апошнія выбары, дасылалі не меней за пяць актывістаў партыі.

Генеральная пракуратура не знайшла падцвярджэнняў парушэння выбарчага заканадаўства

11.02.2012 Генеральная пракуратура не знайшла падцвярджэнняў парушэння выбарчага заканадаўства

В.Цяпін прасіў Генеральную пракуратуру праверыць факты парушэння выбарчага заканадаўства Аляксандрам Лукашэнкам, які на прэс-канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года ў парыве шчырасці паведаміў расійскім журналістам, што выбары прэзідэнта ў Беларусі прайшлі па паняццям Захаду, а не па заканадаўству.

Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Чайкоўскага

13.01.2012 Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Чайкоўскага

Жыхар абласнога цэнтра, які падчас апошніх выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, спрабаваў абскардзіць вырак суду Ленінскага раёна Брэста, які прыняў рашэнне спыніць справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да актывіста ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання спагнання.

Алег Мяцеліца: “Увага з боку беларускіх спецслужбаў сапраўды ёсць”

12.01.2012 Алег Мяцеліца: “Увага з боку беларускіх спецслужбаў сапраўды ёсць”

Кіраўнік Беларускага палітычнага прадстаўніцтва ў Літве Алег Мяцеліца кажа, што супрацоўнікі офіса сапраўды адчуваюць увагу з боку беларускіх спецслужбаў. Таксама ён лічыць, што супрацоўнікі беларускіх спеслужбаў маглі мець дачыненне да крадзяжу грошай і дакументаў з яго ўласнага аўтамабіля.

Апошняга фігуранта справы аб "масавых беспарадках" пакінулі на волі

12.10.2011 Апошняга фігуранта справы аб "масавых беспарадках" пакінулі на волі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска завяршыўся працэс Святаслава Барановіча, якога суддзя Алена Рудніцкая прызнала вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакарання. Гэта меньш, чым прадугледжвае мінімальная санкцыя за дадзенае злачынства.

Баранавіцкія актывісты павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча з 55-годдзем сына

12.08.2011 Баранавіцкія актывісты павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча з 55-годдзем сына

11 жніўня 2011 года баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча і павіншавалі яго з 55 годдзем сына Мікалая Статкевіча, які цяпер знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі №17 Магілёўскай вобласці.

11.08.2011 Міліцыя збірае звесткі пра сваякоў Віталя Рымашэўскага

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, асуджаны за мірную акцыю пратэсту 19 нежня 2010 гадоў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, прыбыў у Фрунзэнскі РАУС для пастаноўкі на ўлік па адбыцці пакарання.

22.07.2011 Прысуды Някляеву, Дзьмітрыеву ды іншым удзельнікам Плошчы пакінулі бязь зьменаў

22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзьмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натасьсі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазьняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзьмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.

Гомель: экс-кандыдат у дэпутаты Марыя Багдановіч звярнулася ў ААН

21.07.2011 Гомель: экс-кандыдат у дэпутаты Марыя Багдановіч звярнулася ў ААН

У сваёй скарзе актывістка адзначыла, што падчас правядзення выбараў у 2010 годзе ў мясцовыя Саветы яна з’яўлялася афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам па Малайчукоўскай выбарчай акрузе № 5 у Гомелі. У адзін з дзён папярэдняга галасавання яе давераныя асобы зафіксавалі 76 выбаршчыкаў, якія з’явіліся для галасавання, у той час як камісія агучыла лічбу ў 263 выбаршчыкі. Кандыдат у дэпутаты вырашыла даведацца, адкуль выбарчая камісія ўзяла 187 "мёртвых душ" і пайшла па інстанцыях.

21.07.2011 Віктара Канцавенку з Рэчыцы прызналі палітычным уцекачом

Рэчыцкі грамадзкі актывіст Віктар Канцавенка, які ачольваў на Гомельшчыне перадвыбарчы штаб экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, атрымаў у Польшчы афіцыйны статус палітычнага ўцекача. Гэты статус яму надала 12 ліпеня Варшаўская ўправа па справах замежнікаў.

19.07.2011 Прысуды Вусу, Статкевічу, Севярынцу, Халіп і іншым пакінулі бязь зьменаў

Менгарсуд не задавольніў касацыйныя скаргі на прысуды за Плошчу экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, палітвязьняў Аляксандра Класкоўскага, Арцёма Грыбкова, Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя Буланава і Андрэя Пазьняка, а таксама Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргея Марцэлева.

18.07.2011 Швайцарскі палітык заявіў пра сваю падтрымку палітвязьню Васілевічу

Швайцарскі парлямэнтар, сацыял-дэмакрат Жан-Франсуа Штаерт заявіў пра сваю падтрымку беларускаму палітвязьню Ільлю Васілевічу і такім чынам далучыўся да кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі", якую некалькі месяцаў таму ініцыявала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства