viasna on patreon

Гомель: экс-кандыдат у дэпутаты Марыя Багдановіч звярнулася ў ААН

2011 2011-07-21T15:14:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bahdanovichmaryjahomiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Багдановіч

Марыя Багдановіч

У сваёй скарзе актывістка адзначыла, што падчас правядзення выбараў у 2010 годзе ў мясцовыя Саветы яна з’яўлялася афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам па Малайчукоўскай выбарчай акрузе № 5 у Гомелі. У адзін з дзён папярэдняга галасавання яе давераныя асобы зафіксавалі 76 выбаршчыкаў, якія з’явіліся для галасавання, у той час як камісія агучыла лічбу ў 263 выбаршчыкі.

Кандыдат у дэпутаты вырашыла даведацца, адкуль выбарчая камісія ўзяла 187 "мёртвых душ" і пайшла па інстанцыях.

Старшыня гарадской выбарчай камісіі Сяргей Парошын паведаміў кандыдату аб немагчымасці праверыць дакладнасць дадзеных, якія зафіксавалі незалежныя назіральнікі. Яго калега з абласной выбарчай камісіі Аляксандр Усаў разыходжанне па колькасці выбаршчыкаў патлумачыў няўважлівасцю давераных асобаў кандыдата.

Не пагадзіўшыся з фармальнымі адпіскамі, Марыя Багдановіч звярнулася ў суд. Але і тут народную абранніцу чакала расчараванне - аказваецца выбарчым кодэксам нашай краіны судовае абскарджанне вынікаў выбараў не прадугледжана.

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Забара А.А. паведаміў на адрас экс-кандыдата, што рашэнні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, звязаныя з падвядзеннем вынікаў выбараў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не падлягаюць абскарджанню ў судовым парадку.

Актывістка просіць Камітэт па правах чалавека ААН не толькі ўстанавіць факт парушэння яе права на справядлівы і незалежны суд, але і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці нормы выбарчага кодэкса ў адпаведнасць з абавязкамі краіны на міжнародным узроўні.

Як адзначае гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць актывістцы скаргу ў ААН, на сённяшні дзень Камітэт па правах чалавека разгледзеў ужо каля трох дзесяткаў скаргаў беларускіх грамадзян. “Гомельская вясна” прапануе азнаёміцца ​​з рашэннямі ААН па скаргах жыхароў рэгіёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства