viasna on patreon

У выніку новага разгляду справы арт-менеджара Аляксандра Чахоўскага асудзілі да 7 гадоў калоніі

2024 2024-12-24T07:40:00+0300 2024-12-23T01:20:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chahouski_9.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 13 снежня вынеслі новы прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму — сем гадоў калоніі і штраф у памеры 800 базавых велічныяў (32 000 рублёў). Яго справу наноў разглядалі пасля таго, як Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд пяці фігурантам справы "Рудабельскай паказухі" ў частцы прызначэння завочнага пакарання Чахоўскаму ў выглядзе трох месяцаў арышту. Цяпер у абвінавачванне яму дадалі два новых артыкула. Новы прысуд арт-менеджеру вынес Сяргей Беразюк.

chahouski_9.jpeg
Аляксандр Чахоўскі. Фота: "Наша Ніва

Нагадаем, 24 чэрвеня 2024 года Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 5000 базавых велічыняў, Вольга Павук — да васьмі гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 2500 базавых велічыняў, Маргарыта Ляўчук — шасці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 800 базавых велічыняў, Ілля Салянкоў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу ў 700 базавых велічыняў, Уладзіслаў Наважылаў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу ў 500 базавых велічыняў. Аляксандра Чахоўскага тады асудзілі за "абразу прадстаўнікоў улады" (арт. 369 КК) і "здзек з дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 КК) да трох месяцаў арышту. Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд у той жа суд. Астатнім фігурантам справы прысуд быў пакінуты без зменаў.

З 10 па 13 снежня 2024 года Аляксандра судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Акрамя арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), яму яшчэ выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем), ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У адпаведнасці з ч. 2 і 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і далучэння дадатковага канчаткова Чахоўскаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 800 базавых велічыняў на суму 32 000 рублёў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства