viasna on patreon

Баранавіцкія актывісты павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча з 55-годдзем сына

2011 2011-08-12T17:07:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/backa-statkevicha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 жніўня 2011 года баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча і павіншавалі яго з 55 годдзем сына Мікалая Статкевіча, які цяпер знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі №17 Магілёўскай вобласці.

Спачатку мясцовыя сацыял-дэмакраты, праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі экс-кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу ў Шклоў віншавальную тэлеграму і пажадалі яму моцы духа і хутчэйшай свабоды. А затым грамадскія актывісты наведалі Статкевіча-старэйшага, які жыве ў паўночным мікрараёне горада.

Віктар Паўлавіч, нягледзячы на свае 84 гады, сам спёк цэлую булку пірага. За кубачкам гарбаты гаварылі пра сына Мікалая і іншых палітвязняў, пра цяперашняе сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў краіне.

Віктар Паўлавіч Статкевіч чытае “Народную волю”, слухае “Свабоду”. Ён з задавальненнем распавядаў пра вайну і прачытаную кнігу Марка Салоніна “22 чэрвеня, ці калі пачалася Вялікая Айчынная вайна?”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства