Навіны на тэму: Наталля Сацункевіч
09.03.2023 “Гэта злачынства супраць чалавечнасці”. Праваабаронца “Вясны” — на сесіі ААН
У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН. Распавядаем, як прагучала тэма Беларусі, дзякуючы беларускім праваабаронцам.
02.02.2023 "Іспанскі ўрад выказвае безумоўную падтрымку нашым краінам". Як праходзілі сустрэчы прадстаўнікоў Нобелеўскіх лаўрэатаў у Іспаніі
30 і 31 студзеня ў Іспаніі прайшоў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прысуджанай у 2022 годзе кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму, украінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскаму “Мемарыялу”.
01.02.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Вясна" і экстрэмізм, апазіцыя і рэферэндум, ахвяры Халакоста ў мінулым і пераслед польскай нацыянальнай меншасці ў сучаснасці.
23.11.2021 У Стакгольме прайшла фотаакцыя ў падтрымку палітзняволеных сябраў “Вясны”
17 лістапада праваабаронцы з “Ostgruppen — Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека” сфатаграфаваліся з банерам і фотаплакатамі палітзняволеных “вясноўцаў” у знак салідарнасці і іх падтрымкі.
30.04.2020 "Пандэмія – гэта выклік для любой дэмакратыі". Праваабаронцы абмеркавалі свабоду сходаў са спецдакладчыкам ААН
29 красавіка адбылася анлайн-сустрэча са спецыяльным дакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем, арганізаваная Фондам Дамоў правоў чалавека.
27.04.2020 Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна
У гэты раз мы паразмаўлялі з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч. Чаму паміж працай у Акадэміі навук і праваабарончай дзейнасцю яна абрала апошняе, чаму раней яна не магла адкрыта заявіць, што з’яўляецца феміністкай, як паўплывала на праваабарончую дзейнасць і наогул правы чалавека пандэмія COVID-19? Пра гэта і шмат іншае — у нашым матэрыяле.