viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-02-01T17:48:30+0300 2022-02-08T15:20:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 1 лютага:

Каментар: "Вясна" і экстрэмізм. ГУБАЗіК напісаў, што ўся інфармацыйная прадукцыя праваабарончага цэнтра "Вясна" — экстрэмісцкая. Але ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў значыцца толькі тэлеграм-канал "Вясны"… Навошта так пісаць і ці разумее дзяржава, што такое сапраўдны экстрэмізм? Разбіраемся з праваабаронцай Наталляй Сацункевіч.

Час выбараў: Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю: ніхто з прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый не трапіў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Што яшчэ заўважыла кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" за апошні тыдзень?

Падзея: Як слова "кукуруза" выратавала жыццё габрэйскага хлопчыка. З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста пачуем асабістыя гісторыі, а таксама ўзгадаем выказванні пра гэтую гістарычную катастрофу ад Уладзіміра Мацкевіча — філосафа і (цяпер) палітзняволенага.

Па-за межамі, якія не толькі пра "па-за межы". Адштурхнемся ад папярэдняй тэмы і ўспомнім, як сучасная Беларусь пераследуе сваіх грамадзян — прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці — па нацыянальнай прыкмеце. І як палітзняволеных Анжаліку Борыс і Андрэя Пачобута намагаюцца падтрымаць у суседняй Польшчы — праз малітвы ў Варшаве і акцыі ў Беластоку. Узгадаем таксама, што пра палітзняволеных палякаў казаў Алесь Бяляцкі — калі сам яшчэ не трапіў за краты.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў UNIA, "Голая манашка" і "Мутнае вока". Гітарыст гэтых гуртоў — Васіль Ярмоленка — быў затрыманы на мінулым тыдні.

*Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2022-02-01_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства