viasna on patreon

Новае "экстрэмісцкае фармаванне" і ператрус у журналіста: хроніка пераследу 15-16 студзеня

2025 2025-01-16T16:27:00+0300 2025-01-16T16:27:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-skulavec_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

"Бабуля зачыніла калітку, дык міліцыянт пераскокваў праз плот". Сілавікі зладзілі ператрус у бабулі былога журналіста "Белсату"

sjarhei-skulavec_1.jpg
Сяргей Скулавец

Беларускія сілавікі надалей прыходзяць з ператрусамі да былога журналіста "Белсату" Сяргея Скулаўца, які ўжо з 2023 года не жыве ў Беларусі. А яму самому яны прапаноўваюць вярнуцца.

Як распавёў Сяргей "Белсату", на Новы год сілавікі зладзілі яшчэ адзін ператрус у ягонай 86-гадовай бабулі, якая жыве ў вёсцы Хорск Столінскага раёну.

"31-га вечарам зноў прыехалі з ператрусам да бабулі. Са Століна наведаўся следчы з пастановай пра ператрус, якую падпісаў пракурор з Івацэвічаў. Перад гэтым званілі маме, назваліся з міліцыі і паведамілі, што супраць мяне завялі крыміналку. Міліцыянт таксама сказаў, што яму даручылі распавесці пра тое, што калі я надумаю вяртацца, то трэба звярнуцца ў камісію памілавання. Ён распавёў гэта маме і папрасіў яе перадаць мне".

Паводле яго, бабуля замкнула весніцы, дык міліцыянт пераскокваў праз плот.


У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — арганізацыя "Перт"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 13 студзеня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае 18-гадовы Уладзіслаў Варонін.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "НОВОПОЛОЦК, ВЫХОДИ! Chat", "Учительская", "Bielaruscyna BY Dr Viktar Korbut", "Беларусы у Бялэй Падласке";
  • Instagram старонка "alex123filipov1993";
  • Facebook-старонкі "Згуртаваньне Беларусаў у Вялiкай Брытанii", "КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНАВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ";
  • Старонка ў "Х" "Сiнi Ўiнстан";
  • Youtube-канал "Беларусь Будущего";
  • Старонкі ў сацсетках "Незалежны прафсаюз РЭП";
  • Старонкі ва "Укантакце" "Беларускi супрацiў", "Дранікі з мясам", "Дзе мой край?", "Спартыўны клуб "Патрыёт"", "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]";
  • Сацсеткі і старонкі для данатаў праекту "Простымi Словамi";
  • Старонкі ў "Аднакласніках" "НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЕНЫ РУХ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ", "БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САКРАТАРЫЯТ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ";
  • Старонкі ў TikTok "lenochka275", "Кастусь".

ЦВК пагражае штрафам да 15 базавых за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала журналістам, чаму забаронена здымка запоўненага бюлетэня:

"Цяпер у выбарчым заканадаўстве прапісана дакладна норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такога роду дзеянні з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічынь. Забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязаная з прынцыпам таямніцы галасавання".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства