Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?
У Беларусі людзі часта сутыкаюцца з настойлівымі просьбамі супрацоўнікаў міліцыі ці іншых прадстаўнікоў дзяржавы здаць узоры ДНК. У гэтым матэрыяле "Вясна" тлумачыць, у якім выпадку гэта законна, а ў якім — ёсць магчымасць адмовіцца ад падобных працэдур.
Хто не можа адмовіцца здаваць адбіткі пальцаў?Выпадкі абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі прадугледжаныя артыкулам 7 закона "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі". Згодна з ім, не могуць адмовіцца ад здачы адбіткаў пальцаў: – асобы, абвінавачаныя і падазраваныя ў здзяйсненні злачынстваў; Калі вы не належыце да гэтых катэгорый людзей, то вы на законных падставах можаце адмовіцца ад гэтай працэдуры. Адмовіцца можна вусна, сказаўшы, што няма заканадаўства, якое абавязвае вас здаваць адбіткі пальцаў. Таксама вы можаце напісаць заяву, што адмаўляецеся здаваць адбіткі пальцаў у добраахвотным парадку. Пісаць такую заяву – вашае права і вашае рашэнне, патрабаваць яго ад вас не могуць. |
Якія наступствы могуць чакаць пры адмове здаць адбіткі пальцаў?Адмова ад дактыласкапічнай рэгістрацыі, калі яна абавязковая паводле закона, можа быць расцэненая як непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа. Гэта парушэнне арт. 24.3 КаАП. У гэтым выпадку можа быць прадугледжана санкцыя – штраф у памеры ад двух да ста базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт. |
Ці могуць органы ўлады патрабаваць здачы біяматэрыялаў?Здача біяматэрыялаў (геномная рэгістрацыя) — напрыклад, сліны — прадугледжаная толькі ў добраахвотным парадку. Паколькі ў Беларусі на гэты момант не прыняты закон аб геномнай рэгістрацыі, працэдура абавязковай здачы біяматэрыялаў не прадугледжаная. Гэта значыць, як і ад здачы адбіткаў пальцаў у добраахвотным парадку, вы можаце адмовіцца ад здачы біяматэрыялаў, заявіўшы пра гэта вусна або пісьмова. Выключэннем з'яўляецца прызначэнне экспертызы ў межах крымінальнай справы ў дачыненні да падазраванага або абвінавачанага. У гэтым выпадку прадастаўленне біяматэрыялаў будзе абавязковым. |