viasna on patreon

У Стакгольме прайшла фотаакцыя ў падтрымку палітзняволеных сябраў “Вясны” Фота

2021 2021-11-23T16:32:04+0300 2021-11-23T16:53:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freeviasna_stakholm_8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотаакцыя ў падтрымку "вясноўцаў" у Стакгольме. Фота Ostgruppen

Фотаакцыя ў падтрымку "вясноўцаў" у Стакгольме. Фота Ostgruppen

17 лістапада праваабаронцы з “Ostgruppen — Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека” сфатаграфаваліся з банерам і фотаплакатамі палітзняволеных Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы ў знак салідарнасці і іх падтрымкі.

Наталля Сацункевіч з партрэтам Алеся Бяляцкага
Наталля Сацункевіч з партрэтам Алеся Бяляцкага

Праваабаронца з “Вясны” Наталля Сацункевіч таксама прыняла ўдзел у фотакцыі. Яна адзначыла, што Швецыя традыцыйна падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць на шляху да дэмакратыі і павагі правоў чалавека.

“Сярод шведскіх людзей шмат нашых даўніх і добрых сяброў, і іх падтрымка адчуваецца штодня. Бачна, што людзі ведаюць гісторыі палітвязняў, сочаць за тым, што з імі адбываецца, дзе яны і г. д.

Салідарнасць вельмі важная для нашых зняволеных калегаў з “Вясны, якія сядзяць у нечалавечых ўмовах, губляюць здароўе і час жыцця за сваю працу. Іх адзінае злачынства - абарона правоў чалавека ў Беларусі.

Падтрымка з усіх краін свету нябачнымі нітачкамі сцякаецца ў Беларусь: у СІЗА, ІЧУ, турмы і калоніі. Салідарнасць звязвае людзей трывалей любых фізічных сувязяў і застаецца назаўжды”, - падкрэсліла Наталля Сацункевіч.

 

Падтрымаць праваабаронцаў "Вясны" лістамі салідарнасці можна па адрасах:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 - Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк;
  • СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А - Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства