Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 1 жніўня:
Падзея: У Вільні прайшла прэзентацыя кнігі журналіста “Радыё Свабода” і былога палітзняволенага Алега Груздзіловіча. Кніга мае назву "Мае турэмныя муры". Там аўтар апісвае свой турэмны вопыт ды не толькі.
Каментар: Як беларусы з’язджаюць ад рэпрэсій і пакідаюць сваю радзіму? Хтосьці прайшоў праз адміністрацыйны арышт, а хтосьці хаваўся ад крымінальнага пераследу. Хтосьці ўжо адбыў свой тэрмін зняволення, але вырашыў з'ехаць.
Каментар эксперта: На мінулых выходных прайшоў 12-гадзінны анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі пад назвай "Нам не ўсё адно!". Там выступіла і праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч. Яна распавяла пра сітуацыю з медыцынскай дапамогай для вязняў, а таксама распавяла пра спосабы падтрымкі палітвязняў і іх родных.