Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: 9 жніўня па розных гарадах розных краін прайшлі Маршы годнасці. Тым часам праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч узгадвае падзеі чатырохгадовай даўніны:
"Весь 2020-ты ў маім жыцці цягнецца дагэтуль. Таму што як праваабаронца я працягваю працаваць з наступствамі таго, што адбылося".
Асоба: 9 жніўня таксама Дзень народзінаў паэткі і актыўнай ўдзельніцы нацыянальнага руху Ларысы Геніюш (яна нарадзілася ў 1910 годзе). Гэта ўзгадалі у Вільні ў творчай прасторы Kropka.
Каментар эксперта: 12 жніўня адзнааецца Міжнародны дзень моладзі. Чаму беларуская моладзь — гэта уразлівая група, і як працуе беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА? Распавядае Кацярына Буніна. Бонус: як прайшоў RADA Market у Вільні?