Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
22.04.2022 Маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча: «Сын трымаецца, нягледзячы на тое што яму пагражае вялікі тэрмін»
«Вясна» пагутарыла з мамай палітвязня Галінай Міхайлаўнай.
15.04.2022 Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра стан здароўя праваабаронцы Марфы Рабковай
Юрысты “Вясны” праінфармавалі Спецыяльных дакладчыкаў ААН пра пагаршэнне здароўя каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай у СІЗА-1 і недастатковае аказанне ёй медыцынскай дапамогі з боку адміністрацыі ўстановы.
14.04.2022 ШІЗА і правакатар: ціск на Арцёма Анішчука ў калоніі працягваецца
Асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца» Арцёма Анішчука, які зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі, змясцілі ў штрафны ізалятар.
13.04.2022 Хроніка пераследу за 13 красавіка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 13 красавіка.
09.04.2022 Пратэсты ў 25 гарадах і мястэчках: як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны
«Вясна» распавядае, якімі метадамі беларусы выказваюць свой пратэст супраць вайны і як за гэта іх пераследуюць улады.
07.04.2022 Абсерваторыя заклікае да тэрміновых мераў у сувязі з маючым адбыцца судом і пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае крайнюю занепакоенасць пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай у турме і заклікае ўлады Беларусі неадкладна даць ёй доступ да адэкватнага і комплекснага медыцынскага лячэння, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць яе.
07.04.2022 "Хімія" — Літва: экс-палітзняволеная фігурантка "справы карагодаў" распавядае сваю гісторыю
Вікторыя распавяла "Вясне" пра падтрымку беларусаў, пра тое, як наладжана жыццё і праца на жаночай "хіміі" і чаму яна вымушана была бегчы з папраўчай установы.
01.04.2022 Сусветная арганізацыя супраць катаванняў: "Затрыманыя па-ранейшаму сутыкаюцца з вялікай рызыкай Covid-19"
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) у сакавіку выступіла з дакладам "Аспрэчванне пазбаўлення волі і барацьба з катаваннямі ў часы Covid-19".
01.04.2022 Боль у жываце, запаленне лімфавузлоў і крышэнне зубоў. Здароўе Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца
Стан палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай выклікае вялікую заклапочанасць, бо патрабуе неадкладнага абследавання. Ёй можа спатрэбіцца аперацыя, аднак медыцынскую дапамогу ў належным аб'ёме ёй не аказваюць.
01.04.2022 «Трэцюю "хімію" за год магу памяняць на калонію»: палітвязень Аляксандр Ігнатовіч распавёў пра свае «прыгоды» ў няволі
«Вясна» даведалася ўсе падрабязнасці няпростай гісторыі палітзняволенага.
01.04.2022 Маці палітзняволенай Рыты Зотавай: «Лепш бы гэта здарылася са мной»
Юлія Мікалаеўна распавяла «Вясне» пра характар дачкі, ейны час у зняволенні і думкі, якія дапамагаюць ёй трымацца ў такі няпросты перыяд.
31.03.2022 Вядро хлёркі на падлогу і пярцовы газ па вентыляцыйнай трубе: у якіх умовах адбываюць арышты "палітычныя"
Хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля галасавання на рэферэндуме, распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і ў Жодзіне і пра метады здзекаванняў супрацоўнікаў ізалятараў з "палітычных".
22.03.2022 "Двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях", — мінчук пра ўмовы ўтрымання ў Жодзіне ў сакавіку
Былы арыштант распавёў "Вясне" пра жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў жодзінскага ізалятара з затрыманымі, пра ўмовы ўтрымання і "страчаныя" рэчы пасля арышту.
18.03.2022 "Паставілі да сцяны і лёгка збілі, наносячы ўдары ў корпус і далонямі па твары". Як адбываюць "суткі" затрыманыя на антываенных акцыях
Хлопец, які адбываў арышт на Акрэсціна і ў Жодзіне, распавёў «Вясне» пра катаванні і ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, а таксама пра тое, што яго падтрымлівала ўвесь тэрмін.
14.03.2022 Білі дубінкамі, галавой аб аўтазак, ламалі рэбры: як збівалі затрыманых на антываенных акцыях у Мінску
Былы арыштант распавёў "Вясне", як і за што сілавікі працягваюць збіваць і катаваць беларусаў, а таксама пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна.