viasna on patreon

Заява аб прызнанні 13 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-11-20T17:14:55+0300 2024-11-20T17:35:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

20 лістапада 2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

  1. Станіслаў Таспаеў, чалавек з інваліднасцю, змешчаны пад варту па абвінавачванні ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 КК  і неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў па арт. 342-2 КК;
  2. Уладзімір Парашкоў асуджаны па арт. 367 Крымінальнага кодэкса за паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Генадзь Горбач асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1 год і 6 месяцаў;
  4. Іна Пальцава асуджана па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. Сяргей Крывуць асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  6. Андрэй Астапенка асуджаны па абвнавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і суддзі, пагрозах супрацоўнікам органаў унутраных спраў у каментарах у сетцы Інтэрнэт да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Андрэй Савіцкі асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і арт. 130-2 КК за адмаўленне “генацыду беларускага народу” да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  8. Артур Канапацкі асуджаны па арт. 370 КК па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў да 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  9. Артур Малчан асуджаны па арт. 370 КК па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў да 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  10. Аляксандр Акакіеў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго году і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі. 
  11. Яўген Катляроў асуджаны па абвінавачванні ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 КК і абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  12. Дзмітрый Суўханаў асуджаны па арт. 367 Крымінальнага кодэкса за паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  13. Дзмітрый Альховік па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, пагрозу службовай асобе накіраваны на прымусовае псіхіатрычнае лекаванне.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняўСтаніслава Таспаева, Уладзіміра Парашкова, Генадзя Горбача, Іну Пальцаву, Сяргея Крывуця, Андрэя Астапенку, Андрэя Савіцкага, Артура Канапацкага, Артура Малчана, Аляксандра Акакіева, Яўгена Катлярова, Дзмітрыя Суўханава, Дзмітрыя Альховіка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  • Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства