viasna on patreon

Досвед М’янмы і дапамога НДА. У Варшаве абмеркавалі зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд

2024 2024-11-16T17:12:10+0300 2024-11-16T17:13:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gerc-huber.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Варшаве абмеркавалі зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай правесці расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці: перспектывы справядлівасці для людзей, якія перажылі катаванне і жорсткае абыходжанне. "Вясна" распавядае, як гэта было.

Літва

Рыкад Дзіковіч, кіраўнік юрыдычнага дэпартаменту Міністэрства юстыцыі Літвы, распавёў пра сам зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд.

"Наш урад у звароце сказаў, што ёсць дастатковыя падставы лічыць, што пачынаючы з траўня 2020 года адбываліся злачынствы супраць чалавечнасці, у тым ліку дэпартацыя супраць цывільнага насельніцтва Беларусі паводле загада праваахоўных органаў. І частка гэтых ўлачынстваў здзейснена на тэрыторыі Літвы. То бок на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Міжнароднага крымінальнага суда, то бок на тэрыторыі іншых дзяржаваў-падпісантаў Рымскага статута.  Прычына, базіс зварота — гэта тое, што Лукашэнка і прадстаўнікі арміі, спецслужбаў і судовай улады, якіх мы называем беларускім рэжымам, дзейнічалі незаконным чынам супраць цывільнага насельніцтва Беларусі. Гэтая кампанія вялася супраць цывільнага насельніцтва адмыслова, і дакладна супраць палітычных апанентаў і дзеля таго, каб запужаць грамадзянскае насельніцтва, каб не дазволіць пратэсты. Як вынік —прымусова былі перамешчаны, выгнаныя грамадзяне Беларусі. Дэпартацыя — гэта была ключавая мэта атакі беларускага рэжыма.

Самае частае пытанне, якое я атрымліваю: чаму Літву звалюе гэтае пытанне, каб звярнуцца у Міжнародны крымінальны суд? Калі здзяйсняюцца злачынствы, для нас гэта важна. Першае, Беларусь гэта суседская краіна, дзе змагаюцца за дэмакратыю. Я узгадваю Марціна Лютэра Кінга, які сказаў: “Несправядлівасць дзе небудзь з’яўляецца пагрозай паўсюль”.  За апошнія тры гады тры мільёны беларусаў перасеклі мяжу з Літвой. Канешне, не ўсе яны засталіся. Больш за 70 тысяч дазхволаў на жыхарства было выдадзена беларусам. Некалькі тысячаў гуманітарных відаў на жыхарста. Гэтых людзей прымусілі уцячы з радзімы. Так, Літва гэта бяспечнае месца для тых, хто перажыў гвалт. Але на нажу дзяржаву гэта ўплывае, і гэта рыторыка Лукашэнкі: не толькі [выгнаць] сваіх грамадзя, але і нагрузіць суседнія краіны.

Гэта наш уласны зварот як дзяржавы, але варта прызнаць працу розных НДА, органаў ААН, нашых нацыянальных дэпартаментаў. Усе яны збірлі доказы, якія дапамаглі нам падрыхтаваць гэты зварот у Міжнародны крымінальны суд".

Досвед М’янмы

Аунг К’яу Моэ, прадстаўнік Міністэрства правоў чалавека М’янмы, распавёў пра сітуацыю ў М’янме і пра прававыя шляхі, якія былі абраныя, каб сапраўдныя злачынцы паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом.

"Ужо амаль 70 гадоў Бірма была пад дыктатурай. У нас не было магчымасцяў у нацыянальным заканадаўстве спыніць гэта.  Але М’янма не была дзяржавай-членам МКС.

У 2017 годзе каля 800 тысяч рахінджа былі зачышчаны, многіх забілі, згвалтавалі. Каля 24 тысяч людзей забілі за некалькі месяцаў, і каля 800 тысяч было гвалтоўна дэпартавана ў Бангладэш. У нас было пытанне, якім чынам звярнуцца ў МКС з такой справай. Тут патрабуецца і палітычная воля, і жаданне, і адчуванне маральнай адказнасці, каб пакараць злачынствы супраць чалавечнасці. Старшыня парламента адказаў, што мы звернемся ў МКС. І галоўны пракурор сказаў, што суд валодае юрысдыкцыяй для пераследу злачынстваў супраць чалавечнасці, якія адбыліся ў М’янме па гвалтоўнай дэпартацыі рахінджа. Ён зрабіў гэта на выснове таго факта, што Бангладэш  з’яўляецца дзяравай-членам МКС. А калі хоць адна краіна задзейнічана, ужо ёсць юрысдыкцыя.  Але цяпер юрысдыкцыя МКС —  яны глядяць  на тое, што адбывалася ў М’янме, але калі адна краіна з’яўляецца членам і на другую гэта паўплывала, то гэта сапраўдны шлях.

Маё пасланне тут, што юрыдычна ёсць вельмі шмат выклікаў, але гэта не азначае, што ў нас няма шляхоў, каб не стварыць разгляд справы ў МКС. І ўсе арганізацыі НДА дапамагаюць нам у гэтай справе, каб спыніць цыкл беспакаранасці і каб ахвяры змаглі атрымаць доступ да справядлівасці. Іхнія пакуты былі велізарнымі".

Як працуе Міжнародны крымінальны суд

gerc-huber.jpg
Майкл Герц і Андрэа Хубер

Майкл Герц, эксперт міжнароднага крымінальнага права, быў юрыдычным дарадцам у Міжнароднам крымінальным судзе.

"У 1993 годзе быў створаны МКС дзеля таго, каб разглядаць міжнародныя злачынствы супраць чалавечнасці. [У МКС можа звярнуцца] адна з дзяржаў-падпісантаў,  Рада бяспекі ці сам суд. У выпадку Беларусі і Літвы сама дзяржава-удзельніца звярнулася ў МКС супраць Беларусі.

Спачатку пракурор МКС мусіць вывучыць матэрыялы, якія перадала дзяржава, і потым прымае рашэнне [на падставе] трох пытанняў: Ці былі злачынствы супраць чалавечнасці? Ці ёсць прычына верыць, што злачынствы адбываюцца ў юрысдыкцыі МКС? Ці можна дасягнуць правасуддзя, каб адкрыць расследаванне?

Ёсць 124 краіны-члена. Так, мяркуецца, што злачынствы з большага  адбываліся ў Беларусі, але частка гэтых злачынстваў пралілася ў Літву. Так было ў Бангладэш. Той запытаўся, ці ёсць у МКС юрысдыкцыя па гэтым кейсе, і МКС сказаў “так”, бо калі б хаця адзін з элементаў злачынства адбыўся на тэрыторыі краіны [падпісанта Рымскага статута, то гэта пасуе]. [Ёсць элемент дэпартацыі], калі людзей прымусілі перайсці дзяржаўную мяжу — то гэта прававы элемент. У рашэнні 2018 года суддзі сказалі, што можна расследаваць злачынства".

Як НДА могуць дапамагчы расследаваць злачынствы супраць чалавечнасці

Андрэа Хубер з IAPB распавяла пра тое, што такое Міжнародная платформа аб прыцягненні да адказнасці для Беларусі: яна была створана ў рамках Маскоўскага механіўма АБСЕ. Платформа — гэта кансорцыюм чатырох арганізацый: дзвюх міжнародных і дзвюх беларускіх, сярод якіх Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі.

"Па-першае, паказанні, якія маюць значэнне, — гэта перш за ўсё сведчанні тых, хто быў вымушаны бегчы ў Літву. Таксама важныя сведчанні асоб, якія выехалі ў іншыя краіны-ўдзельніцы Рымскага статута, бо яны могуць падтрымліваць гэтае справу.

Па-другое, важна фіксаваць у інтэрв'ю прычыны, якія перашкаджаюць вяртанню людзей у Беларусь. Гэта тлумачыць працяг пераследу нават за межамі краіны і пацвярджае, што ў многіх проста няма магчымасці вярнуцца.

Гэтыя факты пра працяглы пераслед, уключаючы такія дзеянні беларускага рэжыму, як ануляванне пашпартоў або завочныя суды, падкрэсліваюць маштабы праблемы.

Яшчэ адна задача Платформы — працягнуць працу з іншымі дзяржавамі, заклікаючы іх далучыцца да крокаў, зробленых Літвой. Мы лічым высока значным прыклад Літвы і падтрымліваем дзеянні НДА, якія актыўна спрыялі гэтаму працэсу.

Мы таксама адзначаем, што ініцыятыва МКС ахоплівае толькі пэўны круг парушэнняў, такіх як дэпартацыя, пераслед і іншыя дзеянні, учыненыя на тэрыторыі краін-удзельніц МКС. Але гэта не распаўсюджваецца на такія злачынствы, як катаванні, незаконныя затрыманні, гендэрнае гвалт і гвалтоўныя знікненні, што адбыліся ўнутры Беларусі, бо яна не з'яўляецца бокам Рымскага статута.

У сувязі з гэтым мы заклікаем дзяржавы прымаць меры ў рамках экстрарытарыяльнай юрысдыкцыі і праводзіць уласныя расследаванні на нацыянальным узроўні".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства