viasna on patreon

Валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка змясцілі ў ШІЗА за дзень да спаткання з бацькамі

2024 2024-08-16T18:06:18+0300 2024-08-16T18:06:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chapiuk_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязень Андрэй Чапюк з сакавіка 2023 года адбывае тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22. Паводле "Вясны", 16 жніўня ў Андрэя мусіла адбыцца спатканне з бацькамі ў калоніі, але 14 жніўня яго на 10 дзён змясцілі ў штрафны ізалятар. Прычынай стала "парушэнне формы адзення". Вязням у ШІЗА забараняюцца працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, таму невядома, калі Андрэй зможа пабачыцца з бацькамі ў наступны раз.

Нагадаем, у верасні 2022 годувынеслі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным, у тым ліку каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай і валанцёру Андрэю Чапюку. Палітвязню прысудзілі шэсць гадоў калоніі.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 КККК  (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе). На судзе Андрэй выступіў з моцным апошнім словам.

Пазней Вярхоўны суд скараціў яму тэрмін на тры месяцы — да пяці гадоў і дзевяці месяцаў зняволення.

Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным

Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы.


Месца ўтрымання Андрэя:

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства