viasna on patreon

За чатыры гады ў Беларусі знішчаны незалежны прафсаюзны рух: 17 актывістаў дагэтуль за кратамі

2024 2024-11-13T13:10:00+0300 2024-11-14T15:16:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ehu_vystava_palitzniavolenyh5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод масавых парушэнняў правоў працоўных у Беларусі істотнае месца займае знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху і крымінальны пераслед яго кіраўнікоў і актывістаў. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", за перыяд з верасня 2020 па 2024 год было затрымана больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў стачкамаў на прадпрыемствах. Многія з іх за сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў зазналі крымінальны пераслед.

Канчатковы разгром незалежных прафсаюзаў пачаўся ў 2022 годзе

Пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі можна лічыць перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года. Пад пераслед адразу патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. За тры дні было затрымана больш за 20 чалавек.

Па стане на 13 лістапада за кратамі застаецца 17 абаронцаў правоў працоўных, якія беларускай праваабарончай супольнасцю прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Па “справе прафсаюзаў” зараз адбываюць пакаранне:

  • Аляксандр Ярашук, кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў;
  • Генадзь Фядыніч, былы кіраўнік прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)
  • Вячаслаў Арэшка, беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП;
  • Вольга Брыцікава, лідарка незалежнага прафсаюза Наваполацкага ААТ "Нафтан";
  • Андрэй Ханевіч, кіраўнік пярвічкі Беларускага Незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве "Гродна Азот";
  • Арцём Жарнак, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага Саюза металістаў на МАЗе;
  • Аляксандр Кандрацюк, актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ).

Фігуранты

Па справе “Рабочага руху” ў ходзе спецыяльнай аперацыі сілавікоў у перыяд з 18 па 26 верасня 2021 года ў розных гарадах Беларусі было затрымана больш за 15 актывістаў, якія адстойвалі на сваіх прадпрыемствах правы працоўных, спрабавалі арганізавацца для актывізацыі забастовачнага руху, арганізоўвалі стачкамы, выступалі за санкцыі. 18 кастрычніка “Рабочы Рух" быў першым на Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім" фармаваннем.  Дзесяць ягоных прадстаўнікоў, якім прысудзілі ад 11 да 15 гадоў калоніі, дагэтуль знаходзяцца за кратамі і прызнаныя палітычнымі зняволенымі:

Справа незалежных прафсаюзаў і "Рабочага руху"

Нагадаем пра найбольш рэзанансныя крымінальныя справы супраць незалежных прафсаюзаў і актывістаў, якія адстойвалі правы працоўных.

Цалкам адбылі пакаранне былыя палітвязні Сяргей Антусевіч, Ірына Бут-ГусаімЗінаіда МіхнюкАляксандр Мішук і Васіль Бераснеў,  які выйшаў па памілаванні.

Адбылі "хатнюю хімію" актывісты Міхаіл Громаў, Аляксандр МялешкаГаліна Смірнова і Святлана Саковіч.

Аднаго з працаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ "Нафтан" Аляксандра Кухаронка ўтрымлівалі ў СІЗА і пад хатнім арыштам, але ў выніку абвінавачанне было знятае.

Былым палітычным зняволеным постфактум быў прызнаны Уладзімір Бердніковіч.

Алег Мацкевіч: "Гэта не адзіная прэтэнзія, якую маюць міжнародныя арганізацыі да нашай краіны"

18 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі і роспуску Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), а некалькі дзён раней чатырох яго сяброўскіх арганізацый – Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) і Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ). Суд прызнаў прафсаюзы экстрэмісцкімі арганізацыямі. А першым экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі 18 кастрычніка 2021 года быў прызнаны “Рабочы Рух”.

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) і аб'яднанне глабальных прафсаюзаў IndustriALL не прызналі ліквідацыі БКДП і яе структур беларускімі ўладамі і па гэты дзень успрымаюць іх як паўнапраўныя сяброўскія арганізацыі.

Разважаючы аб ролі прафсаюзаў у жыцці краіны і ў справе абароны правоў працоўных юрыст Алег Мацкевіч вяртаецца да падзей найноўшай гісторыі Беларусі і робіць з іх пэўныя высновы.

mackevich-vilnia-3.png
Юрыст Алег Мацкевіч

– Ад пачатку кіравання Аляксандр Лукашэнка ў публічных выступах і заявах заўсёды падкрэслівае сваю значнасць як гаранта дабрабыту беларускага народу, слушнасць існуючай сацыяльна-эканамічнай мадэлі развіцця, высокі ўзровень дзяржаўнай падтрымкі людзей. На ўхваленне гэтай палітыкі накіравана ўся ідэалагічная вертыкаль. Права аднаго чалавека вызначаць і вырашаць праблемы працоўных не аспрэчваецца і тымі, хто па сваёй прыродзе павінны весці самастойную палітыку, накіраваную на абарону работнікаў – прафесіянальнымі саюзамі. Самі работнікі пасля 2022 году канчаткова пазбаўленыя права ўступаць у незалежныя прафесіянальныя аб’яднанні і вымушаны ўдзельнічаць выключна ў працы адзяржаўленых прафсаюзаў, – падкрэслівае юрыст.

Мацкевіч лічыць, што ў Беларусі існуе карэнным чынам адрозная па сваёй сутнасці ад цывілізаванай мадэлі форма сацыяльнага партнёрства, заснаванага на трохбаковых стасунках “дзяржава-наймальнікі-работнікі”. Замест раўнапраўнага і ўзаемадапаўняльнага дыялогу паміж імі адбылося іх фактычнае зліццё і кансалідацыя інтарэсаў пад кіраўніцтвам дзяржавы. Апошняя замест функцыі арбітра паміж наймальнікамі і працоўнымі падпарадкавала іх сваім інтарэсам і пазбавіла самастойнасці. Ідэалагічным абгрунтаваннем гэтых працэсаў выступае сацыяльна-эканамічная стабільнасць, гарантаваныя занятасць і ўзровень дабрабыту.

– Ні аб якім “win-win” падыходзе гаварыць у выніку гэткай стратэгіі не даводзіцца. У выйгрышы застаецца толькі дзяржава, а прафсаюзы і работнікі знаходзяцца ў пройгрышнай пазіцыі. За прыкладамі хадзіць далёка не трэба: проста ўявіце сабе страйк беларускіх настаўнікаў або металургаў, якія патрабуюць павышэння заробкаў. Існуючая мадэль стабільнасці такой опцыі проста не прадугледжвае. Між тым, на Захадзе, дзе дабрабыт людзей вышэйшы, паказчыкі занятасці не саступаюць, а сама праблема вырашаецца больш гнутка, сацыяльна-эканамічныя паказчыкі маюць недасяжныя для нас узроўні, усё гэта прысутнічае.  Глыбіню падзення адлюстроўвае і той факт, што за ўсю гісторыю існавання Міжнароднай арганізацыі працы і дзеяння Канвенцыі №87 “Аб свабодзе аб’яднанняў і абароне права аб’ядноўвацца ў прафсаюзы” (уступіла ў сілу для Беларусі ў 1956 г.), Беларусь – першая і адзіная пакуль дзяржава, на якую накладзены санкцыі за парушэнне права на свабоду прафсаюзаў у адпаведнасці з артыкулам 33 Статута МАП. І гэта не адзіная прэтэнзія, якую маюць міжнародныя арганізацыі да нашай краіны ў цэлым, – рэзюміруе Мацкевіч.

Гісторыя стварэння незалежных прафсаюзаў у Беларусі

Якой была нацыянальная забастоўка ў Беларусі ў 2020 годзе і чаму не атрымалася? І ці мелі права прафсаюзы ладзіць забастоўкі з палітычных, а не сацыяльна-эканамічных патрабаванняў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства