viasna on patreon

“Рок за правы чалавека”: праваабаронцы – пра музыкаў

2011 2011-10-31T19:47:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hand_rock.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Вясна” прэзентуе аўтарскую праграму для аматараў падкастаў і ўсіх, хто любіць рок і паважае правы чалавека.

“Калі ўвесь час займацца старым – адкуль жа возьмецца новае?” – падмацоўваючы свае творчыя памкненні гэтым мудрым выслоўем, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і журналістка Кася Яновіч вырашылі паспрабаваць сябе ў ролі падкастараў. Спалучэнне гэтай ідэі з энтузіязмам вылілася ў музычную праграму, безумоўна, праваабарончай скіраванасці - “Рок за правы чалавека”.

Аўтарская задума (мяркуюцца таксама і госці!) у тым, каб знаходзіць і распавядаць пра выпадкі ў гісторыі рок-музыкі, калі яе прадстаўнікі выступалі рэальна ўплывовай сілай і спрыялі развіццю грамадзянскай самасвядомасці.

Гэта праграма пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights, скіроўваючы сваё грамадзянскае эга на абарону людзей, якія маюць у гэтым вялікую патрэбу. Гэта праграма пра тое, як з дапамогай музыкаў і іх творчасці вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Першы выпуск праграмы сімвалічна прысвечаны першаму дабрачыннаму канцэрту ў гісторыі рок-музыкі - “Канцэрту для Бангладэш” (The Concert For Bangladesh), арганізаванаму ў 1971-ым годзе сола-гітарыстам The Beatles Джорджам Харысанам і яго сябрам, вядомым індыйскім музыкам Раві Шанкарам.

Такім чынам, запрашаем аматараў падкастаў да знаёмства з падкастарамі-аматарамі! З гэтага моманту “Рок за правы чалавека” – у вашых навушніках.

https://spring96.org/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства