Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe
Выпуск праваабарончага падкаста прысвечаны чэхаславацкаму гурту The Plastic People of the Universe. Арышт яго удзельнікаў справакаваў абвяшчэнне “Хартыі’77” – маніфеста чэхаславацкіх дысідэнтаў, які крытыкаваў урад краіны за парушэнні правоў чалавека.
Падрабязнасці:
♫ Чым да гэтай “гісторыі аднаго гурта” спрычыніліся Фрэнк Запа ды Velvet Undergroud?
♫ “Пражская вясна” як авансцэна для “Пластыкаў”.
♫ Што такое "Чэшска-будзяевіцкая разня бензапілой", Другая Культура і манічкі?
♫ Як героі рок-н-рола апынуліся на лаве падсудных – супраць камуністычнай сістэмы?
♫ Як Вацлаў Гавел пазнаёміўся з “Пластыкамі” і ў чым дапамагаў ім?
♫ Прычым тут Том Стопард і яго “Рок-н-рол”?
♫ Чаму інтэлектуалы-дысідэнты пачалі абараняць рок-фэнаў?
♫ Праекцыя на беларускую сучаснасць: праваабаронцы - пра “чорныя спісы” рок-музыкаў.
Адказы на гэтыя пытанні шукалі праваабаронца і рок-фэн Валянцін Стэфановіч і журналістка Кася Яновіч.
“Рок за правы чалавека” - гэта аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights. Гэта праграма пра тое, як з дапамогай музыкаў і іх творчасці вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.
Слухаць выпуск: