Чарговы смяротны прысуд. Падумайце пра гэта!
"Новы смяротны прысуд не выклікаў вялікага рэзанансу ў краіне, пра яго ўзгадалі хіба некалькі незалежных выданняў і праваабаронцы. Праваабаронцам ужо вядома прозвішча прыгаворанага – Язэпчук. Але хто адкажа мне, у чым цяпер сэнс забойства самога Язэпчука? Як гэтае забойства паўплывае на змяншэнне ўзроўню злачынстваў супраць асобы ў краіне? Атрымліваецца, што цяпер дзяржава сыграла ў даміно з самім Язэпчуком, толькі ў яго няма шанцаў выйграць у гэтай гульні. Такое ж бессэнсоўнае, хладнакроўнае забойства, якое не мае нічога агульнага з правасуддзем і справядлівасцю", - піша Валянцін Стэфановіч.
Салігорск: Забарону пікету да Дня Волі абскарджваюць у абласным судзе
На пачатку траўня суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу актывіста на рашэнне мясцовых чыноўнікаў аб забароне пікета. Некалькі дзён назад Уладзімір Шыла атрымаў матывацыйную частку да гэтага рашэння ды адразу ўзяўся за падрыхтоўку касацыйнай скаргі.
Віцебск: Чыгуначнаму райсуду рашэнне Камітэта ААН – не аўтарытэт
Паводле рашэння Камітэту, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю. І спадарыня Піванос падала пазоў на Міністэрства фінансаў Беларусі і патрабавала кампенсаваць ёй 7 мільёнаў рублёў: вышыванку яна ацаніла ў 5 мільёнаў, яшчэ 2 мільёны - у якасці кампенсацыі маральнай шкоды ды судовых выдаткаў.
У Бярозе з’явіліся ўлёткі “Свабоду Бяляцкаму” (фота)
Так адрэагавалі неабыякавыя грамадзяне на ціск на старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні ў калоніі №2 г.Бабруйску. Праваабаронцу да жніўня забаранілі харчовыя перадачы, яшчэ раней ён быў пазбаўлены спатканняў са сваякамі.
Жыхары Баранавічаў -- за незалежныя тэлеканалы
Зварот, падпісаны 35 жыхарамі Баранавічаў, які ўтрымлівае патрабаванне вярнуць у телесетку тэлеканал “Еўраньюс”, а таксама ўвесці беларускамоўны незалежны тэлеканал Белсат, даць магчымасць глядзець тэлеканалы суседзяў: Польшчы, Расіі і Украіны без цэнзуры, накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Ля Мілавідаў прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў 1863года
Ля Мілавідаў (Баранавіцкі раён) прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў 1863г. Гэта стала вядома з ліста за подпісам в.а. старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта Тамары Былінскай, які атрымаў грамадскі актывіст Віктар Сырыца на калектыўны зварот грамадзян горада Баранавічы.
Брэст: інваліды пазбаўлены магчымасці скарыстацца паслугамі цэнтра “Зімародак”
Галоўная прычына палягае ў тым, што рэабілітацыйна-аздараўленчая ўстанова, што мае такую назву і месціцца каля вёскі Забалацце ў Брэсцкім раёне, няма сродкаў на працяг сваёй дзейнасці. Заснавальнікам цэнтра “Зімародак” з’яўляецца рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў.







![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)












