viasna on patreon

Вясковец з-пад Віцебска рэпоснуў фота Лукашэнкі ў "Аднакласніках". Яго асудзілі на год калоніі

2024 2024-04-25T12:11:47+0300 2024-04-25T12:11:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sud-rayonny.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Віцебскага раёна 28 сакавіка асудзілі Сяргея Мельнікава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крыімнальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Cуд Віцебскага раёна

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 19 чэрвеня 2023 года зрабіў рэпост публікацыі ў "Аднакласніках". У ёй знаходзіўся фотаздымак і тэкст, які суд палічыў абразлівым. Сяргей цалкам прызнаў віну. У якасці сведкі дапрасілі жонку Мельнікава, якая пацвердзіла, што мужчына карыстаецца названай сацсеткай.

Сяргею прызначылі дзяржаўнага адваката, за працу якога з мужчыны спагналі 44 рублі.

Мабільны тэлефон, з якога Мельнікаў рэпоснуў публікацыю пра Лукашэнку, канфіскавалі ў даход дзяржавы як "сродак здзяйснення злачынства".

Сяргей Мельнікаў мае сярэднюю адукацыю, пражывае ў вёсцы Віцебскага раёна. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства