22.02.2012 Судовы працэс па касацыйнай скарзе Міколы Чарнавуса адбудзецца 29 лютага
Мікола Чарнавус абскарджвае рашэнне суда горада Баранавічы, згодна з якім ён быў пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні нібыта за самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання. Правапарушэннем было прызнана тое, што свае заявы ў гарвыканкам ён падпісваў як старшыня арганізацыі.
















