Навіны за Сакавік 2013

31.03.2013 Віншуем са святам Вялікадня!

Сёння католікі, грэка-католікі і пратэстанты адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята - Уваскрасенне распятага Ісуса Хрыста, якое надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця. Няхай вялікая ўрачыстаcць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!

Бабруйск: Кніга пра Алеся Бяляцкага прэзентавана непадалёку ад калоніі, дзе ўтрымліваецца палітвязень (фота)

31.03.2013 Бабруйск: Кніга пра Алеся Бяляцкага прэзентавана непадалёку ад калоніі, дзе ўтрымліваецца палітвязень (фота)

У Бабруйску 30 сакавіка адбылася прэзентацыя кніг "Справа Бяляцкага" і "Асвечаныя беларушчынай". Першую кнігу прэзентаваў яе аўтар, журналіст "Радыё Свабода" Валеры Каліноўскі. Ён прапанаваў напісаць калектыўнае віншаванне Бяляцкаму з Вялікаднем. Вялікі ліст з цёплымі словамі паляцеў у бабруйскую калонію ў той жа дзень.

Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 5

30.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 5

“Улетку 1979 года я пісаў адкрыты ліст у абарону беларускай мовы. Я не разумеў, чаму так мала ў нашым жыцьці месца для беларускай мовы … Але калі я прачытаў свой ліст, я зразумеў, хоць ніхто мне гэтага не тлумачыў і не засьцерагаў, што калі я пашлю напісанае, то наўрад ці паступлю на філфак…”

Бялынічы: Штраф 50 базавых велічынь за публікацыю і распаўсюд “Магілёўскага Выбару”

30.03.2013 Бялынічы: Штраф 50 базавых велічынь за публікацыю і распаўсюд “Магілёўскага Выбару”

Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Слуханні ў судзе скончыліся толькі ў 20-00 вечара.

Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 4

29.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 4

"Неперадавальнае адчуваньне ахапіла мяне. Тут, на сьветлагорскіх танцульках, сустрэць чалавека, які чытае беларускія кніжкі, і якраз тыя кніжкі, якія трэба чытаць! ... Я ўпершыню адчуў, што я не адзін, ... што ёсць людзі, якія думаюць акурат як я".

Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

29.03.2013 Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

Суддзя Першамайскага райсуду аштрафавала сябра КХП-БНФ на падставе міліцэйскага пратакола, дзе было напісана, што ўвечары 25 сакавіка Сяргей Каваленка быў " у стане алкагольнага ап'янення", ды яшчэ "нецэнзурна выказваўся" і "размахваў рукамі". Актывіст ніводнага з гэтых абвінавачанняў не прызнаў.

Гомель: суд працягласцю 15 хвілін і па 2 мільёны штрафу апазіцыянерам

29.03.2013 Гомель: суд працягласцю 15 хвілін і па 2 мільёны штрафу апазіцыянерам

У Навабеліцкім судзе Гомеля 29 сакавіка адбыўся разгляд пратаколаў, складзеных міліцыяй у дачыненні намесніка АГП Васіля Палякова і грамадзянскага актывіста Уладзіміра Шыцікава. Раніцай 29 сакавіка «асобы, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс», былі выкліканы па позве ў Навабеліцкі РАУС.

Сям'ю бабруйскага лідэра АГП затрымалі на мяжы

29.03.2013 Сям'ю бабруйскага лідэра АГП затрымалі на мяжы

Раніцай 29 сакавіка Віктар Бузінаеў разам з дачкой і жонкай вярталіся з Кіева. Украінскіх памежнікаў прайшлі без праблем, а беларускія зацікавіліся брашурамі, якія ляжалі ў бакавых дзверках машыны.Знайшлі кнігу вершаў Някляева, некалькі брашурак "Што Еўропа можа зрабіць для Беларусі?" і некалькі буклетаў па беларускаму заканадаўству.

Гомель: апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю за Дзень Волі

29.03.2013 Гомель: апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю за Дзень Волі

Па словах праваабаронцы Леаніда Судаленкі, «напэўна, улады вырашылі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, якая прайшла 25 сакавіка ў Гомелі да Дня волі».

29.03.2013 «Хваля Салідарнасці» будзе мець працяг

Кампанія "Хваля салідарнасці" з палітзняволенымі, ініцыяваная Беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі, прайшла ў 33 гарадах Беларусі і працягвалася паўтара месяца.

 ЛГБТ-праваабаронцу Сяргея Андросенку распранулі пры мытным даглядзе, а затым забралі пашпарт

29.03.2013 ЛГБТ-праваабаронцу Сяргея Андросенку распранулі пры мытным даглядзе, а затым забралі пашпарт

Увечары 27 сакавіка, калі беларускі ЛГБТ-актывіст Сяргей Андросенка вяртаўся з Вільні, на станцыі Гудагай яго высадзілі з цягніка Вільнюс - Мінск. Спачатку 2 мытнікі і асоба ў цывільным ажыццявілі мытны дагляд рэчаў актывіста.

29.03.2013 29 cакавіка — працяг суду над Сяргеем Каваленкам

А 9 раніцы ў Першамайскім раённым судзе Віцебску зноў будуць судзіць актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку. Гэта працяг працэсу, распачатага 26 сакавіка

29.03.2013 Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры

Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры. Пра гэта паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.

Канадскі літаратар Норман дэ Бэльфёй «парадніўся» з Алесем Бяляцкім

29.03.2013 Канадскі літаратар Норман дэ Бэльфёй «парадніўся» з Алесем Бяляцкім

Палітвязень у гэтым месяцы атрымаў пасланне з канадскай правінцыі Квебек. «Мае думкі, мая салідарнасць і брацкія да Вас пачуцці ідуць услед за Вамі ў Вашых выпрабаваннях!» - піша Норман дэ Бэльфёй у прысвячэнні ў сваім паэтычным зборніку, які перадаў Алесю Бяляцкаму.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю!

28.03.2013 Запрашаем на прэс-канферэнцыю!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў панядзелак, 1 красавіка, запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю, падчас якой будуць прэзентаваныя штогадовы агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе”, а таксама “Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.

2017: Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства