30.07.2010 АБСЭ зноў скрытыкавала Беларусь за свабоду СМІ
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене.
Судовае паседжанне па адміністратыўнай справе сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча адкладзена на 10 жніўня (пачатак – а 10-ай гадзіне). Учора, 29 ліпеня, Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў новы разгляд справы - пасля таго як Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае судовае рашэнне і накіраваў справу іншаму суддзі.
Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае 14 кастрычніка 2009 года. Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня. Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца.
Затрыманых 27 ліпеня пад час акцыі з нагоды 20-годзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка ў 11-40 даставілі ў суд Савецкага раёну Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (Арт 17.1 КаАП РБ) за нібыта нецэнзурную лаянку.
27 ліпеня з калоніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень, актывіст руху “Маладая Беларусь” Алег Сурган. У той жа дзень ён сустрэўся з сябрамі, праваабаронцамі, удзельнічаў у прэсавай канферэнцыі. Аб тым, як прайшлі для актывіста шэсць месяцаў зьняволеньня і пра тое, што падтрымлівала яго ў калоніі, ён распавёў нашаму карэспандэнту.
У Салігорску перад судом стануць шасцёра маладафронтаўцаў – Іван Шыла, Рыгор Астапеня, Андрусь Тычына, Ілля Нагорны, Сяргей Герановіч і Аляксей Валабуеў.
27 ліпеня маладафронтаўцы збіраліся каля крамы “Дзіцячы свет” зладзіць традыцыйны конкурс малюнкаў да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці.
У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціць газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для абвінавачання стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў». Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычыцца артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька».
Па сітуацыі на 20.55 праваабаронцам стала вядома, што ўсіх затрыманых - Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка - на ноч змесцяць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Заўтра, 28 ліпеня, іх справы будзе разглядаць суд Савецкага раёну Менску.