viasna on patreon

Лінгвістычная экспэртыза будзе шукаць крамолу ў "Вольным горадзе"

2010 2010-07-27T12:27:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krychau.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Арыштаваны наклад незалежнай крычаўскай газэты "Вольны горад" адправяць на лінгвістычную экспэртызу. Пра гэта паведамілі рэдактару выданьня Сяргею Няроўнаму ў раённай пракуратуры. Экспэртыза будзе доўжыцца да паўгода.
"Яны робяць усё, каб дачакацца, пакуль у грамадзтве не спадзе інтарэс да скандальнага фільму НТВ "Хросны Бацька". Тады й артыкул у нашай газэце пра гэты фільм страціць актуальнасьць. Урэшце, вяртаць нам арыштаваныя 297 асобнікаў газэты ніхто й не зьбіраецца. Я лічу, што раённая міліцыя і пракуратура былі ўцягнутыя невядомымі сілавымі структурамі ў гэты фарс з арыштам газэт. Цяпер міліцыя й пракуратура ня ведаюць, як зь яго выйсьці", зазначае Сяргей Няроўны.
Галоўнай тэмай арыштаванага нумару быў артыкул "НТВ зьнішчыла рэпутацыю прэзыдэнта Лукашэнкі" з камэнтаром Паўла Шарамета.
Кур’ера з 297 асобнікамі "Вольнага гораду" затрымалі чацьвёра міліцыянтаў на крычаўскім аўтавакзале 9 ліпеня. Пазьней яго выпусьцілі, але газэты канфіскавалі. Выдаўцы пісьмова запатрабавалі ад пракурора і начальніка раённай міліцыі вярнуць арыштаваны наклад газэты, а міліцыянтаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Журналісты лічаць, што тыя скралі газэты, бо іх арышт быў незаконны.
Недзяржаўная газэта "Вольны горад" друкуецца ў Смаленску. Выданьне не зарэгістраванае. Паводле беларускага заканадаўства, у такім статусе газэта павінна выходзіць накладам, ня большым за 299 асобнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства