30.07.2010 АБСЭ зноў скрытыкавала Беларусь за свабоду СМІ
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене.
Судовае паседжанне па адміністратыўнай справе сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча адкладзена на 10 жніўня (пачатак – а 10-ай гадзіне). Учора, 29 ліпеня, Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў новы разгляд справы - пасля таго як Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае судовае рашэнне і накіраваў справу іншаму суддзі.
Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае 14 кастрычніка 2009 года. Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня. Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца.