Навіны за Жнівень 2007
31.08.2007 Фашыстамі зоймецца пракуратура
Прадстаўнік РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) па Віцебскай вобласці Павал Левінаў звярнуўся ў пракуратуру з просьбай узбудзіць крымінальную справу супраць асоб, якія рассылаюць жыхарам Віцебска лісты з пагрозамі ад імя "РНЕ" з указаннем яго асабістага дамашняга адрасу.
31.08.2007 Магілёўская журналістка спрабуе прыцягнуць да адказнасьці міліцыянта
Незалежная журналістка Ганна Ільіна абвінавачвае маёра Сяргея Андрэенку ў незаконным затрыманьні і гвалце. Сёньня магілёўскія судмэдэкспэрты зафіксавалі на целе Ганны Ільіной некалькі гематомаў. У другой палове дня Магілёўская раённая пракуратура мае прыняць рашэньне пра заяву журналісткі — тая патрабуе прыцягнуць да адказнасьці маёра Андрэенку.
31.08.2007 У Салігорскай міліцыі параноя
Сёньня салігорская міліцыя прыведзена ў надзвычайнае становішча. З самага ранку міліцыянты кантралююць месца знаходжаньне найбольш актыўных прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў гораду. Пільнуюць іх ля пад'ездаў, тэлефануюць дадому і на працу, робяць супрацьпраўныя затрыманьні. Так з ранку быў затрымана Іван Шыла, лідэр Салігорскіх маладафронтаўцаў над якім 4 верасьня адбудзецца суд па крымінальнай справе.
31.08.2007 У Берасьці зноў судзяць сябраў апазыцыі
Сёньня раніцай у судзе Маскоўскага раёну Берасьця разглядаецца адміністрацыйная справа сябра “Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнды. Ён быў затрыманы міліцыянтамі 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.
31.08.2007 Падтрымайма нашу моладзь на судах 4 верасня!
Улада пряцягвае хвалю рэпрэсій супраць актывістаў незарэгістраванага “Маладога фронту”. 4 верасня ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў гэтай арганізацыі Івана Шылы і Насты Азарка. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі). Гэта для моладзевых актывістаў можа пагражаць пакараньнем да двух гадоў пазбаўленьня волі.
30.08.2007 Гомельскія міліцыянты затрымалі актывістаў за “сьвяткаваньне дня народзінаў “Бацькі”
30 жніўня ў цэнтры Гомеля адбыліся затрыманьні чатырох маладзёвых актывістаў Зьміцера Жалезьнічэнку, Віталя Бірукова, Андруся Ценюту, Сяргея Астафонава. Усіх затрыманых даставілі ў Цэнтральны РАУС Гомеля для высвятленьня асобаў.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















