У Берасьці зноў судзяць сябраў апазыцыі
https://spring96.org/be/news/18065
2007
2007-08-31T12:17:43+0300
2007-08-31T12:17:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня раніцай у судзе Маскоўскага раёну Берасьця разглядаецца адміністрацыйная справа сябра “Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнды. Ён быў затрыманы міліцыянтамі 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.
У судзе Андрэй Шарэнда патрабуе, каб судзьдзя Вольга Сьмірнова вяла паседжаньне на беларускай мове. Ён таксама заявіў аб неабходнасьці выклікаць у суд у якасьці сьведкі Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне на 15 сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня РАУС Маскоўскага раёну Берасьця.
Паседжаньне суду працягваецца.