Гомельскі актывіст змагаецца з ўладамі з-за забароненага мітынга
https://spring96.org/be/news/18039
2007
2007-08-30T11:16:44+0300
2007-08-30T11:16:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў правемерным адмову гарвыканкаму ў правядзенні мітынга супраць адмены ільготаў. Учора ён адхіліў пазоў мясцовага актывіста Пятра Кузняцова.
Заяўка на арганізацыю масавага мерапрыемства была пададзеная яшчэ 4 траўня. Праз 10 дзён гарадскія ўлады праінфармавалі Кузняцова аб адмове санкцыянаваць мітынг, спасылаючыся на парушэнне актывістам закона аб масавых мерапрыемствах.
Некалькі месяцаў раённы суд не хацеў разглядаць пазоў актывіста, пакуль яго не абавязаў гэта зрабіць абласны суд.
Пётр Кузняцоў кажа, што будзе абскарджваць рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля ў абласным, а, калі спатрэбіцца, і ў Вярхоўным судзе і Камітэце ААН па правах чалавека.
БелаПАН