Навіны за Жнівень 2009
31.08.2009 Суд спыніў справу Андрэя Кашэўскага са Смалявічаў
У судзе Смалявіцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да жыхара Смалявічаў Андрэя Кашэўскага, якога перасьледвалі за вывешванне на даху ўласнай хаты бел-чырвона-белага сцягу. Па выніках разгляду справы суддзя Алена Міснік вынесла пастанову аб спыненні адміністрацыйнай вытворчасці ў дачыненні да Андрэя Кашэўскага ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння.
28.08.2009 Сёньня дзень народзінаў Зьмітра Завадзкага
Сёньня, 28 жніўня Зьмітру Завадзкаму споўнілася б 37 гадоў. Ён зьнік ва ўзросце 27 гадоў не пасьпеўшы адзначыць сваё 28 годдзе. Малады апэратар, ён ужо пасьпеў дасягнуць высокага прафэсійнага ўзоўню і прызнаньня калегаў. Яго чакалі новыя рэпартажы і добрая прафэсійная пэрспэктыва. Але гэта ня ўдалося зьдзейсьніць. Вось ўжо дзевяць гадоў Зьмітра няма побач з намі і мы толькі можам памятаць аб гэтым прыгожым чалавеку, прафэсіянале і патрабаваць рэальнага і справядлівага расследаваньня справы аб зьнікненьні Зьмітра і пакараньня вінаватых.
28.08.2009 Дэпутат ПАСЕ прапаноўвае праверыць інфармацыю пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі
Дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (CDA), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Пітэр Омтзіхт лічыць, што Савет Еўропы павінен праверыць інфармацыю аб фальсіфікацыі вынікаў апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
28.08.2009 Царква “Новае жыцьцё” паскардзіцца ў ААН
Вернікі менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” кругласутачна моляцца ў сваім храме. У Беларусі не засталося юрыдычных інстанцый, куды б яны маглі зьвярнуцца па абарону сваёй царквы. Суполка “Новае жыцьцё” не прайшла перарэгістрацыі і ў такім статусе знаходзіцца 6 гадоў. Ад 21 жніўня будынак вернікаў лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму. У любы момант іх могуць выселіць з будынку і ліквідаваць суполку дэ-юрэ.
27.08.2009 Андрэй Вардамацкі: У Беларусі спад прарасейскіх настрояў у грамадстве
У Беларусі адзначаецца даволі адчувальны спад прарасійскіх настрояў у грамадстве і усё больш жыхароў краіны аддаюць перавагу Еўрапейскаму саюзу – у большай ступені гэта датычыць моладзі і людзей з вышэйшай адукацыяй. Між тым геапалітычныя прыхільнасці беларускага грамадства ў бок Захаду пакуль канчаткова не пераарыентаваліся. Аб гэтым у часе канферэнцыі ў Менску ў чацвер заявіў дырэктар сацыялагічнай лабараторыі "Новак" Андрэй Вардамацкі.
27.08.2009 Пратэстанты ў Беларусі: “падазроная” канфэсія?
Што стаіць за канфліктам вакол царквы “Новае жыцьцё” — інэрцыя бюракратычнай машыны альбо актыўнае непрыняцьце ўладамі пратэстанцкіх вернікаў? Чаму беларускія ўлады фактычна варожа ставіцца да пратэстанцкіх канфэсіяў, у адрозьненьне ад праваслаўнай і каталіцкай? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць палітоляг, вернік рэфармацкай царквы Ўладзімер Мацкевіч і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















